Вы тут

У Мінскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё»


Як паведамілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у канцы года ў Мінскай вобласці праіндэксаваныя імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё».


Згодна з дакументам індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» устаноўлены на ўзроўні 27,908.

Гаворка ідзе аб выкарыстанні гэтых чэкаў грамадзянамі і членамі іх сем’яў, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Самі чэкі выкарыстоўваюцца для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, для фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва. Таксама іх можна выкарыстаць пры рэканструкцыі жылых дамоў, набыцці жылля шляхам куплі, для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, узятых і выкарыстаных на названыя мэты, і не толькі. 

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».