Вы тут

Уладзімір Каранік прыняў удзел у цырымоніі закладкі «Капсулы міру»


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама перадаў капсулу з пасланнем да нашчадкаў музею замкава-паркавага комплекса «Мір», дзе яна будзе захоўвацца 25 год. Гэты ліст змогуць прачытаць прадстаўнікі наступнага пакалення.


Гарадскі пасёлак Мір невыпадкова абраны месцам урачыстай цырымоніі. Як адзначалася падчас мерапрыемства, назва пасёлка сугучна з характарам паслання. Як і заснавальнікі населенага пунта, іх сённяшнія нашчадкі імкнуцца захаваць гэты стан і звяртаюцца з такім жа наказам да будучага пакалення.. Сімвалічна і само месца захоўвання капсулы. Мірскі замак ХVI стагоддзя неаднаразова цярпеў ад разбуральных войнаў, але, дзякуючы намаганням сучаснікаў, зноў адноўлены. 

— Гэта паказвае беражнае стаўленне краіны да здабыткаў нашых продкаў і сведчыць пра тое, што Беларусь імкнецца да будучага, абапіраючыся на свае карані, — зазначыў Уладзімір Каранік. — Мы спадзяемся, што наступная чвэрць стагоддзя пройдзе ў нашай краіне пад знакам міра і стварэння, а нашчадкі працягнуць гэту справу і надалей. І пры гэтым будуць імкнуцца да новага, не спыняючыся ў сваім развіцці.

Губернатар падрэсліў, што важнасць сучаснай падзеі яшчэ і ў тым, што яна супала з 80-й гадавінай разгрома нямецка-фашысцкіх войскаў у Сталінградскай бітве, якая стала пераломным момантам Вялікай Айчыннай вайны.

— Амаль 80 год Беларусь жыве пад мірным небам, але за гэту магчымасць заплачана высокая цана, і мы спадзяёмся, што крывапралітныя бітвы, войны засталіся ў гісторыі, якую мы будзем памятаць і шанаваць, і якая не павінна паўтарыцца на нашай зямлі, — канстатаваў Уладзімір Каранік.

Ён выказаў упэўненасць, што маладыя ўдзельнікі цырымоніі прыйдуць сюды праз 25 год, каб у такой жа ўрачыстай абстаноўцы агучыць пасланне, да якога яны таксама маюць дачыненне. Напрыклад, навучэнцы Мірскага дзяржаўнага каледжа Мікіта Жыгала і Дар’я Мінцкевіч прымалі ўдзел у вырабе самой капсулы. Абодвы — выдатнікі вучобы, удзельнікі і дыпламанты рэгіянальных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў. Мікіта асвойвае спецыяльнасці рэстаўратара і тынкоўшчыка, а Дар’я — будучы кераміст, яна прыгожа аформіла капсулу, у якую было ўкладзена пасланне. Мікіта расказаў, што гэта місія вельмі важная для яго, бо гаворка ідзе пра будучыню. Зразумела, ён не ведае, дзе можа апынуцца праз 25 год, але пры магчымасці абавязкова прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця капсулы. Яму ў той час будзе 43 гады.

— Гэта вельмі цікавая і важная традыцыя — адрасаваць падобныя пасланні будучым пакаленням, перадаваць свае пажаданні і мары. Сёння моладзь імкнецца да шчаслівага, а значыць, мірнага, жыцця, — выказаў сваю думку Мікіта.

Удзельнікі ўрачыстасці звярнулі ўвагу на важнасць традыцыйных каштоўнясцяў, пераемнасці і сувязі пакаленняў. Будучыня, як вядома, у руках маладых. Менавіта яны забяспечваюць гарманічнае і стабільнае развіццё нашай краіны ў далейшым.

Маргарыта УШКЕВІЧ

фота прэс-службы аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».