Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Вам можа падацца, што тыдзень пачынаецца лёгка і ўдала, аднак не варта меркаваць, што так яно і ёсць. Лепш зірнуць з песімістычнага пункту гледжання. Так больш шанцаў, што тыдзень прынясе нечаканае задавальненне сваімі прыемнымі момантамі. У адваротным выпадку давядзецца пастаянна спатыкацца аб нейкія дробязі. Серада прынясе цікавую інфармацыю, да якой неабходна ўважліва прыслухацца, каб не выпусціць з-пад увагі важныя дэталі. У пятніцу перад вамі могуць адкрыцца бліскучыя далягляды, толькі праявіце рашучасць.


Фота: pixabay.com

ЦЯЛЕЦ. Зоркі кажуць, што ваша жыццё стала спакайнейшым, але кашалёк значна танчэйшы. Аднак гнутка лавіруючы паміж людзьмі і сітуацыямі, вы зможаце шмат чаго дасягнуць. Сцеражыцеся спакус, якія пагражаюць адвесці вас з вернага шляху. У суботу не выключаны канфлікт у сям'і. Памятайце, што разумны кампраміс яшчэ ніколі не шкодзіў.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні вам прадставіцца шмат магчымасцяў — імкніцеся выкарыстоўваць іх максімальна поўна. Вас чакае рамантыка, спатканні і спраўджванне жаданняў. Побач апынецца менавіта той чалавек, які вам патрэбен, з якім будзе добра.


РАК. Пажадана суадносіць свае абяцанні з магчымасцю іх выканання. Чакаюцца перамены, і яны стануць да лепшага. Лепш засяродзіцца на працы, не выключана, што гэта тыдзень падрыхтоўкі да вырашальнага кідка. Збярыце ўсе сілы, азначце план дзеянняў, дамоўцеся з партнёрамі. Час спрыяльны для самарэалізацыі і праявы талентаў. Вы без цяжкасці зможаце заручыцца неабходнай падтрымкай.


ЛЕЎ. Усе здзяйсняюць памылкі, і мудрасць жыцця заключаецца ў тым, каб іх не паўтараць, а здабываць пазітыўны досвед з жыццёвых цяжкасцяў. Не атрымалася з першага разу — паспрабуйце яшчэ, толькі ідзіце іншым шляхам. Не сыходзьце з дыстанцыі пры першых жа цяжкасцях.


ДЗЕВА. Надышоў час для нарошчвання актыўнасці ў сферы прафесійнай дзейнасці. Па магчымасці будзьце ўважлівыя і асцярожныя, паколькі поспех не церпіць памылак і нядбайнасці. Вам прадставіцца магчымасць наладзіць любыя сувязі і кантакты, якія толькі пажадаеце. У выхадныя не варта збіраць негатыўныя эмоцый. Вам неабходна разрадзіцца, толькі не на навакольных. У нядзелю адзінота дапаможа спланаваць дзеянні на найбліжэйшую будучыню.


ШАЛІ. Варта праявіць асцярожнасць, бо магчымыя правакацыі з боку канкурэнтаў у справах і ў каханні. Перш чым прымаць рашэнне, добра падумайце, не дзейнічайце з гарачкі. На працы ў вас з'явіцца магчымасць паказаць сваю карыснасць і незаменнасць, але не захапляйцеся, гэта не трэба даказваць усім запар.


СКАРПІЁН. Надыходзіць спрыяльны перыяд у шматлікіх абласцях і кірунках. Ужо ў панядзелак вас чакае поспех і дадатковы прыбытак. Чацвер прынясе невялікі, але важны поспех, і вы адчуеце, як свет любіць вас. Для кахання зараз наогул выдатны перыяд.


СТРАЛЕЦ. Пастарайцеся хаця б на гэтым тыдні разгрузіць сябе ад лішніх кантактаў і чужых спраў. У панядзелак нечаканыя праблемы могуць затармазіць вас, стаміць і практычна давесці да стрэсу. Не апускайце рук — у вас усё атрымаецца, але спатрэбіцца на парадак больш намаганняў. У сераду варта кінуць сілы на вырашэнне старых праблем, вынік вельмі парадуе. У выхадныя імкніцеся ва ўсім выконваць меру, інакш жаданне як след адпачыць пасля цяжкага тыдня пагражае нашкодзіць.


КАЗЯРОГ. У панядзелак лепш прамаўчаць, гэта абароніць ад непатрэбных канфліктаў і не дасць шанцу нядобразычліўцам умяшацца ў ход падзей. У аўторак можаце сутыкнуцца з рознага роду бюракратычнымі праблемамі, не прымайце гэта за паражэнне. Пятніца — дзень для цярплівай і карпатлівай працы, не выпускайце з-пад увагі нават самыя нязначныя дробязі. У суботу адпачывайце і забаўляйцеся, але думайце пра наступствы.


ВАДАЛІЎ. У вашым жыцці надыходзіць добры перыяд, можна нават сказаць новы этап. У пачатку тыдня верагодныя цікавыя сустрэчы і перспектыўныя знаёмствы. Для дасягнення вынікаў на працы давядзецца выявіць вытрымку і настойлівасць. Серада можа стаць складаным і напружаным днём, будзьце разважлівыя, каб не трапіць на вуду падману. У выхадныя паклапаціцеся пра сваіх блізкіх, ім неабходна ваша ўвага.


РЫБЫ. Тыдзень складаны і даволі эмацыянальна напружаны. У панядзелак захоўвайце ва ўсім асцярожнасць, старайцеся не рызыкаваць. У сераду пажадана перагледзець свае планы і праявіць гнуткасць. Рух па кар'ернай лесвіцы магчымы толькі пры ўмове павышэння прафесійнага ўзроўню. Могуць аднавіцца нядаўна перапыненыя дзелавыя і асабістыя кантакты. У пятніцу прабачце чалавеку, які вас нечым пакрыўдзіў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.