Вы тут

Малавядомыя старонкі біяграфіі генерал-лейтэнанта Кірыла Каваленкі


У час Вялікай Айчыннай вайны два ўраджэнцы Беларусі ўзначальвалі войскі франтоў. Гэта камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга фронту (чэрвень—ліпень 1941 года), Цэнтральнага фронту (ліпень — жнівень 1941 года) генерал-палкоўнік Фёдар Ісідаравіч Кузняцоў і камандуючы вайскамі Заходняга фронту генерал-палкоўнік, са жніўня 1943-га — генерал арміі Васіль Данілавіч Сакалоўскі (люты 1943-га — красавік 1944 года). У чэрвені 1946 года ён стане Маршалам Савецкага Саюза.


Акрамя гэтага, тры ўраджэнцы Беларусі былі намеснікамі камандуючага войскамі розных франтоў. Гаворка ідзе пра намесніка камандуючага войскамі Волхаўскага фронту (са жніўня 1943 года), Карэльскага фронту (з лютага 1944 года) Ф. І. Кузняцова, намесніка камандуючага войскамі Сталінградскага (ліпень — верасень 1942 года) і Данскога франтоў (верасень — кастрычнік 1942 года) генерал-маёра Кірылу Аляксеевіча Каваленку (у 1946 годзе ён стане генерал-лейтэнантам), пра намесніка камандуючага войсками 1-га Беларускага фронту генерала арміі В. Д. Сакалоўскага (красавік — май 1945 года).

Калі біяграфіі Ф. І. Кузняцова і В. Д. Сакалоўскага добра вядомыя, то ў біяграфіі К. А. Каваленкі да сённяшняга дня шмат «белых плям». Дайшло нават да таго, што некаторыя энцыклапедыі, выдадзеныя ў нашай краіне, засакрэцілі яго пасады. Напрыклад, трэці том 18-томнай «Беларускай энцыклапедыі» (Мінск., 1998. С. 390) у кароткай біяграфічнай даведцы «Каваленка Кірыла Аляксеевіч» адзначае:

«У Вялікую Айчынную вайну на камандных пасадах на Зах., Сталінградскім, Данскім франтах...»

Гэта ж паўтарае і «Ваенная энцыклапедыя Беларусі» (Мінск., 2010. С. 458).

Малая радзіма Кірылы Аляксеевіча — мястэчка Багушэвічы Ігуменскага павета Мінскай губерніі (цяпер — аграгарадок Багушэвічы Бярэзінскага раён). Тут 31 сакавіка 1891 года ў сялянскай сям'і пачаўся жыццёвы шлях будучага палкаводца.

У 1910 годзе Кірыла Каваленка скончыў настаўніцкую семінарыю у горадзе Холм Люблінскай губерні, а ў кастрычніку 1919-га — два курсы Мінскага настаўніцкага інстытута.

У час Першай сусветнай вайны Кірыла Каваленка з 1915 года да студзеня 1918 года знаходзіўся ў радах Рускай імператарскай арміі і закончыў вайну ў раёне Дзвінска ў званні паручыка, начальніка кулямётнай каманды 151-га Пяцігорскага стралковага палка 38-й пяхотнай дывізіі. Ён ваяваў на Заходнім і Паўночна-Заходнім франтах. У студзені 1918 года Кірыла Каваленка быў дэмабілізаваны.

Аб тым, што Кірыла Аляксеевіч ваяваў храбра, сведчаць яго баявыя ўзнагароды — ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За храбрасць» і Георгіеўскі крыж з лаўравай галінкай.

У пачатку Грамадзянскай вайны Кірыла Каваленка жыў на сваёй малай радзіме — у мястэчку Багушэвічы. Да кастрычніка 1918 года працаваў народным настаўнікам у вёсцы Угалец Пухавіцкай воласці (у Ваенным біяграфічным слоўніку «Великая Отечественная: Комдивы» (Т. ІV. М., 2015. С. 250)) дапушчана памылка. Там гаворыцца, што вёска Угалец была «Пуховецкой волости». — Э. І.) Ігуменскага павета Мінскай губерні. З кастрычніка 1919 года Кірыла Каваленка быў сельскім настаўнікам у вёсцы Мурава Белічанскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1920—1921 гадах Кірыла Аляксеевіч у радах Чырвонай Арміі прайшоў многія ступені ваеннай кар'еры: камандзір узвода, роты, батальёна. Так, у маі 1920 года ён быў прызваны ў РСЧА і прызначаны камандзірам узвода 70-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі. У жніўні 1920-га К. Каваленка быў пераведзены ў 47-ы стралковы полк 16-й брыгады 6-й стралковай дывізіі, дзё служыў памочнікам камандзіра і камандзірам узвода, памочнікм камандзіра і камандзірам роты, камандзірам батальёна.

У час польска-савецкай вайны 1920 года Кірыла Аляксеевіч удзельнічаў у наступальных аперацыях пад Беластокам і Гроднам, затым з баямі адступаў да Ліды.

У жніўні 1921 года яго прызначылі памочнікам камандзіра вучэбнага кадравага палка 16-й стралковай брыгады ў складзе Маскоўскай ваеннай акругі, а з 1922 года ён служыў у 6-й Арлоўскай стралковай дывізіі. Потым да 1931 года Кірыла Аляксеевіч у складзе 16-й стралковай дывізіі служыў памочнікам камандзіра 17-га стралковага палка, памочнікам камандзіра і камандзірам 16-га стралковага палка.

Кірыла Каваленка быў адным з высокаадукаваных камандзіраў Чырвонай Арміі, таму што за яго плячыма, акрамя Холмскай настаўніцкай семінарыі і двух курсаў Мінскага настаўніцкага інстытута, было Адэскае пяхотнае вучылішча (1915), Стралкова-тактычныя курсы ўдасканальвання камсаставу РСЧА імя ІІІ Камінтэрна (1926), двухмесячныя курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу Чырвонай Арміі ў Маскве (1929), Ваенная акадэмія РСЧА імя М. В. Фрунзэ (1934).

У 1931—1939 гадах К. А. Каваленка быў памочнікам інспектара пяхоты Чырвонай Арміі, начальнікам сектара баявой падрыхтоўкі, інспектарам пяхоты, а з лютага 1940 года — старшым інспектарам 1-га аддзела Упраўлення начальніка пяхоты Чырвонай Арміі. У жніўні 1940 года — намеснікам галоўнага інспектара пяхоты Чырвонай Арміі.

У чэрвені 1940 года К. А. Каваленку было прысвоена званне генерал-маёра.

Вялікая Айчынная вайны застала Кірылу Аляксеевіча на службе ў Галоўным упраўленні фарміравання і камплектавання Чырвонай Арміі.

27 чэрвеня 1941 года яго прызначылі камандзірам 242-й стралковай дывізіі 30-й арміі Заходняга фронту. Камандуючым гэтай арміяй з'яўляўся генерал-маёр В. А. Хаменка. З 15 ліпеня 30-я армія ў складзе 119-й, 242-й, 243-й і 251-й стралковых дывізій, 51-й танкавай дывізіі, шэрагу артылерыйскіх і іншых часцей была ўключана ў Фронт рэзервных армій і выконвала абарончыя работы ў раёне Смаленска. Потым яна ўдзельнічала ў Смаленскай бітве.

24 ліпеня з раёна Белага (Смаленскі напрамак. — Э. І.) група войск генерала Хаменкі перайшла ад абароны ў наступленне на войскі вермахта. Праз чатыры дні — 28 ліпеня — у баі каля мястэчка Батурына Батурынскага раёна камдыў 242-дывізіі К. А .Каваленка быў паранены, але заставаўся ў страі. Яшчэ праз месяц, 28 жніўня, яго зноў цяжка паранілі і ўжо эвакуіравалі ў шпіталь.

У лютым — ліпені 1942 года Кірыла Аляксеевіч праходзіў службу ў Галоўным упраўленні фарміравання і ўкамплектавання Чырвой Арміі на пасадах намесніка начальніка і выконваючага абавязкі начальніка Упраўлення інспектавання і падрыхтоўкі фарміраваных стралковых часцей і злучэнняў.

27 ліпеня 1942 года Кірыла Аляксеевіч быў прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Сталінградскага фронту генерал-палкоўніка А. І. Яроменкі.

З 21 жніўня да пачатку верасня 1942 года К. А. Каваленка ўзначаліў аператыўную групу Сталінградского фронту (4-ы і 16-ы танкавыя карпусы, 24-я, 84-я і 315-я стралковыя дывізіі). Ён асабіста арганізаваў шэраг контрудараў па часцях 14-га нямецкага танкавага корпуса, які прарваўся да Волгі на поўнач ад Сталінграда.

У сваёй кнізе «Сталінград» камандуючы войскамі Сталінградскага фронту генерал-палкоўнік Андрэй Іванавіч Яроменка адзначаў:

«Ещё 21 августа (1942 года. — Э. І.) в районе Самофаловки, Широков, Лозное началось сосредоточеніе войск, высвобожденных путём перегруппирования, а также прибывающих из резерва Ставки. Образоваванная здесь группа в составе 35-й гвардейской стрелковой дивизии и 169-й танковой бригады предназначалась для контрудара по противнику с северо-запада. Командовать группой был назначен заместитель командующего Сталинградским фронтом генерал-майор К. А. Коваленко. Уже во второй половине дня 23 августа эта группа с рубежа Котлубань, Самофаловка контратаковала противника. В упорных боях 35-я гвардейская стрелковая дивизия прорвалась в район Большой Россошки, где мужественно оборонялась 87-я стрелковая дивизия 62-й армии. Гвардейцы овладели Малой Россошкой, Власовкой и высотой 137.2» (Ерёменко А. И. Сталинград. М., 2013. С.102).

Камандуючы легендарнай 62-й армияй Сталінградскага фронту Васіль Іванавіч Чуйкоў праз 33 гады пасля тых падзей канстатаваў:

«Для ликвидации прорвавшегося к Волге противника были созданы две ударные группы. Первая — под командованием заместителя командующего Сталинградским фронтом генерал-майора Коваленко К. А., в составе 4-го и 16-го танковых корпусов, 84-й, 24-й, 315-й стрелковых дивизий получила задачу с утра 25 августа нанести удар в направлении балка Сухая Мечетка. Вторая группа в составе 2-го и 23-го танковых корпусов под командованием начальника БТ и МВ Сталинградского фронта генерал-лейтенанта А. Д. Штевнева нацеливалась через Орловку в общем направлении на Ерзовку. Этим двум группам ставилась задача — совместными действиями окружить и уничтожить вражескую группировку, провавшуюся к Волге в районе севернее Сталинграда.

Штаб Сталинградского фронта продолжал оставаться в Сталинграде. Для удобства управления в районе Мал. Ивановки 26 августа был организован ВПУ (вспомогательный пункт управления), на котором находились заместитель командующего фронтом генерал-майор Коваленко К. А. и начальник штаба фронта генерал-майор Никишов Д. Н.

Удары групп генералов Коваленко и Штевнева поставили 14-й танковый корпус противника в тяжелое положение. 26 августа ширина коридора прорыва в районе Котлубань сократилась до 4 километров. Паулюс был вынужден снабжать этот корпус по воздуху» (Чуйков В. И. Сражение века. М., 1975. С. 79-80).

Из этого не следует, что упорные контратаки группы генерала К. А. Коваленко и усилия армий, действовавших севернее — и на левом берегу Дона, и на задонских плацдармах, были напрасными. Пусть их удары по врагу не всегда могли быть хорошо подготовлены и не всегда давали желанные результаты, но неприятельских сил они сковывали немало. Без этой поддержки 62-й армии пришлось бы еще тяжелее» (Крылов Н. И. Сталинградский рубеж. Изд. 2-е. М., 1984. С. 46-47, 53).

Начальнік Генеральнага штаба, намеснік наркама абароны СССР Маршал Савецкага Саюза А. М. Васілеўскі ў час Сталінградскай бітвы 1942—1943 гадоў з'яўляўся адным з аўтараў і выканаўцаў плана наступальнай аперацыі. Праз 30 гадоў, у 1973-м, ён нагадваў у сваіх мемуарах:

«В течение 23 и ночи на 24 августа (1942 года. — Э. І.) Самофаловки под управлением нового заместителя командующего Сталинградским фронтом генерал-майора К. А. Коваленко, которого я ранее знал по совместной работе в наркомате, была создана ударная группа из трёх стрелковых дивизий, танковой бригады и 28-го танкового корпуса...

Группа войск генерала К. А. Коваленко в ночь на 24 августа (1942 года. — Э. І.) разгромила вражеские части, попавшие под её удар, и к утру вышла к Большим Россошкам, где соединилась с частями 62-й армии...» (Василевский А. М. Дело всей жизни. М., 1973. С. 212—214).

Адначасова з абавязкамі намесніка камандуючага войскамі Сталінградскага фронту генерал-маёр Кірыла Каваленка з 10 да 30 верасня 1942 года выконваў абавязкі начальніка штаба Сталінградскага фронту.

Военный биографический словарь (Великая Отечественная. Комдивы. Т. ІV. М., 2015. С. 251) сцвярджае, што ў пачатку кастрычніка 1942 года К. А. Каваленка быў прызначаны намеснікам камандуючага войскамі Данскога фронту. На самой справе гэта адбылося 28 верасня 1942 года.

Прывядзём вытрымку з Загада Стаўкі ВГК аб утварэнні Сталінградскага і Данскога франтоў № 994209. Масква. 28 верасня 1942 г.:

«7. Назначить заместителем командующего войсками Донского фронта генерал-майора Коваленко К. А., освободив его от должности начальника штаба Донского фронта...

Ставка Верховного Главнокомандования

И. Сталин

А. Василевский (Цэнтральны архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Ф. 132-А. Воп. 2642. Спр. 31. Л. 262-263).

Такім чынам, рашэннем Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання ад 28 верасня 1942 года Сталінградскі фронт быў перайменаваны ў Данскі фронт. Кірыла Аляксеевіч заставаўся намеснікам камандуючага войскамі гэтага фронту генерал-лейтэнанта К. К. Ракасоўскага.

Праз два тыдні — 12 кастрычніка 1942 года — генерал-маёр К. А. Каваленка быў адкліканы ў Маскву і прызначаны выконваючым абавязкі галоўнага інспектара — начальніка Упраўлення інспектавання і падрыхтоўкі фарміраваных стралковых часцей і злучэнняў Галоўупраформа Чырвонай Арміі (з 11 лістапада 1943 года — упраўленне інспектавання і баявой падрыхтоўкі запасных і навучальных стралковых часцей).

Кірыла Аляксеевіч з'яўляўся аўтарам і ўдзельнікам распрацоўкі вучэбных дапаможнікаў і настаўленняў для стралковых часцей. У 1942—1943 гадах Каваленка быў членам камісій па распрацоўцы Палявога статута і баявых статутаў (часткі І і ІІ), а таксама Статута ўнутранай службы и Дысцыплінарнага статута.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны Кірыла Аляксеевіч заставаўся на сваёй адказнай пасадзе. Са студзеня 1946 года выконваў абавязкі начальніка Галоўнага ўпраўлення усеагульнага ваеннага навучання, а з мая 1946 года — начальніка Упраўлення усеагульнага ваеннага навучання Галоўнага штаба Сухапутных войск.

5 ліпеня 1946 года К. А. Каваленку было прысвоена званне генерал-лейтэнанта.

У лістападзе 1947 года ён быў звольнены ў запас.

Кірыла Аляксеевіч быў узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, многімі баявымі медалямі.

Яго не стала праз тры дні пасля 35-годдзя Вялікай Перамогі — 12 мая 1980 года, — пайшоў з жыцця на 90-м годзе жыцця.

На вялікі жаль, імя таленавітага савецкага военачальніка і ваеннага дзеяча, баявога паплечніка і намесніка вядомых савецкіх палкаводцаў А. І. Яроменкі і К. К. Ракасоўскага, аднаго з творцаў Вялікай Перамогі Кірылы Аляксеевіча Каваленкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ніяк не ўвекавечана.

Эмануіл ІОФЕ, прафесар, доктар гістарычных навук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

У Беларусі імкнуцца далучыць медыятараў да спраў «цяжкіх» непаўналетніх

«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».

Грамадства

Ці можна вылечыць аўтызм?

Ці можна вылечыць аўтызм?

«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.