Вы тут

Як умацаваць сваю памяць? Парады псiхолага


Памяць можна параўнаць з вялікай бібліятэкай, у якой захоўваюцца нашы ўспаміны. Успаміны, якія мы рэзервуем у галаве, з часам мяняюцца і нават скажаюцца. Важна ведаць, што памяць чалавека развіваецца да 25 гадоў. І ў сярэднім пік яе магчымасцяў выяўляецца ва ўзросце 19-20 гадоў, а першыя прыкметы згасання — пасля 50. Але не варта хвалявацца. Ёсць добрая навіна! З дапамогай рэгулярных трэніровак гэты працэс можна запаволіць. Як і многія функцыі мозгу, памяць можна і трэба развіваць. І для яе паляпшэння існуюць розныя прыёмы і метады.


 

Навукоўцы: напружваць мазгі трэба на працягу ўсяго жыцця, і тады яснасць розуму можа захавацца да глыбокай старасці, а памяць застанецца моцнай. Акрамя таго, актыўная дзейнасць мозгу — лепшая страхоўка ад хваробы Альцгеймера.

Высыпайцеся! Сон уплывае, у тым ліку, на памяць, мысленне і камунікацыю. Гэта адбываецца за кошт узмацнення пэўных нейронавых сувязяў. Таму сон — гэта час, калі мозг спрашчае сувязі, якія яму «патрэбныя». Мозг таксама падчас сну чысціцца ад таксінаў, уключаючы тыя, што злучаны з хваробай Альцгеймера. Каб мозг паўнавартасна адпачываў, дастаткова спаць ноччу 7-9 гадзін, рэгулярна праветрываць спальню і сачыць за тым, каб у ёй было цёмна. А калі няма магчымасці завесіць вокны, скарыстайцеся маскай для сну.

Недасыпанне пагаршае працу мозгу. Бессань і недахоп сну значна зніжаюць не толькі якасць жыцця чалавека, але і выклікаюць апатыю, раздражняльнасць і стамляльнасць. У такога чалавека з’яўляюцца праблемы з памяццю, скарачаецца разумовая і фізічная актыўнасць.

Навукоўцы: Вырашаючы некалькі гадзін складаныя задачы, мы шкодзім мозгу — назапашваюцца шкодныя рэчывы. Менавіта таму мозг імкнецца пазбягаць празмерных нагрузак і праз стомленасць сігналізуе, што трэба адпачыць.

Чытайце па 20 старонак кнігі штодня. Па-першае, чытанне павялічвае агульную пісьменнасць, слоўнікавы запас, развівае памяць, мысленне і логіку. Навукоўцы даказалі, што арганізм чалавека старэе хутчэй, калі старэе мозг. Чытанне прымушае мозг увесь час працаваць. Да таго ж, чытанне перад сном дапаможа вам паслабіцца і знізіць назапашаны стрэс.

Крыжаванка — лепшая трэніроўка мозгу. Гэтая разнавіднасць разумовай актыўнасці лепш за іншых відаў трэніровак у справе прафілактыкі дэменцыі.

Кожны тыдзень вывучвайце 30 замежных слоў. Гэта развівае здольнасць да шматзадачнасці, павялічвае крэатыўнасць, ізноў-такі паляпшае працу мозгу. Вывучэнне замежных моў дапаможа вам хутчэй пераключацца з адной задачы на іншую і лепш рэагаваць на розныя складаныя сітуацыі.

Дзіўна, але факт: мозг не спыняе сваю працу нават уначы. Аказваецца, ноччу ён працуе нават больш, чым удзень. У сне мы не кантралюем працу нашых унутраных органаў, у той час як многія з іх працягваюць паўнавартасна функцыянаваць. Мозг таксама не расслабляецца поўнасцю, а працягвае выконваць тыя задачы, на якія ў яго не хапае часу днём.

Для развіцця нейраплазтычнасцi мозгу неабходны рэжым дня, здаровы сон, правільнае харчаванне, дастатковае паступленне вітамінаў А, Е, С, групы В, тлустых кіслот, цынку, ёду, магнію і глюкозы. Звярніце ўвагу на сваё харчаванне, калі вы хочаце ўсё памятаць і добра думаць. Такім чынам, для прадуктыўнай працы мозгу неабходны:

  • бялкi,
  • поліненасычаныя тлушчы,
  • вугляводы,
  • вітамін С,
  • амінакіслоты,
  • антыаксіданты.

Даследаванні нейрафізіялогіі: наша памяць здольная змясціць петабайт (або тысячу тэрабайт) дадзеных.

Што паляпшае працу мозга? Вядома ж, гэта грэцкія арэхі. У іх змяшчаюцца: карысны для мозгу мелатанін, магній і поліненасычаныя тлустыя кіслоты Амега-3. Гэтыя рэчывы дапамагаюць павялічыць хуткасць успрымання інфармацыі. Грэцкія арэхі, як і іншыя арэхі і семачкі, таксама ўтрымліваюць стымулюючы мозг вітамін Е.

Асноўны чыннік пагаршэння памяці — парушэнні ў працы галаўнога мозгу.

Яблыкі ўтрымоўваюць разнастайную колькасць вітамінаў і мікраэлементаў, антыаксідантаў. Ужыванне яблыкаў спрыяе развiццю новых нейронаў і паляпшэнню памяці. Лупіна гэтага фрукта таксама з’яўляецца вельмі карыснай.

Чарніца і дурніцы паляпшаюць памяць, вызваляюць мозг ад шкодных рэчываў. Апроч гэтага, прыток крыві паляпшаюць ажына і маліна. Для падрыхтоўкі карыснага напою, можна развесці варэнне з вадой, зрабіць узвар. Аднак больш эфектыўна дзейнічаюць напоі, дзе з вадой разводзяцца перацёртыя ягады.

У памідорах змяшчаюцца магутны антыаксідант лікапін і халін, якія здымаюць стрэс і паляпшаюць запамінанне. Таму памідоры — гэта сапраўды тыя самыя прадукты, карысныя для памяці.

Аказалася, што зялёны чай таксама здольны палепшыць працу мозгу. Гэты напой дапамагае ў лячэнні некаторых псіхічных расстройстваў, а таксама паляпшае памяць.

Шкодная ж ежа наадварот спрыяе пагаршэнню памяці, выклікае заўчаснае старэнне галаўнога мозгу. Таму варта больш уважліва ставіцца да якасці спажыванай ежы.
Гэтыя простыя практыкаванні дапамогуць умацаваць вашу памяць:

Практыкаванне № 1

Даволі пацешна гуляць у гэтую гульню з дзецьмі. Гэтае практыкаванне накіравана на развіццё слыхавой памяці. Лепш за ўсё яго выконваць у пары, але калі вы будзеце займацца самастойна, то можна выкарыстоўваць дыктафон. Ваш партнёр павінен павольна прачытаць спіс слоў, не ўзаемазвязаных паміж сабой. Пасля гэтага вам неабходна паўтарыць першыя літары ў словах.

Прыклад: Тата, Лес, Сабака, Пляж (ТЛСП)

Карабель, Расліна, Курыца, Авакада, Слон (КРКАС)

Практыкаванне № 2

Тэхніка Фібаначы — гэта матэматычнае заданне, якое дапаможа развіць кароткачасовую памяць. Вам неабходна ўявіць шэраг лікаў, у якім кожны лік будзе сумай папярэдніх лікаў. Напрыклад, 1+1=2, 1+2=3, 2+3=5, 3+5 = 8 і г.д. Калі вы саб’ецеся, пачніце з самага пачатку.

Практыкаванне № 3

Складайце новыя маршруты ў звыклыя месцы (праца, крама, кафэ). Паспрабуйце пайсці па іншай дарозе на працу або прайсці лішні аўтобусны прыпынак пешшу, тым часам зважайце на цікавыя знакі, шыльды і мінакоў. Гэтае простае практыкаванне дапаможа актывізаваць мозг, развіць увагу і канцэнтрацыю.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».