Вы тут

У Беларусі ў 2023 годзе плануюць закрыць усе міні-палігоны


У Беларусі на працягу 2023 года плануюць закрыць усе міні-палігоны. Пра гэта на прэс-канферэнцыі «Перш за ўсё — парадак на сваёй зямлі» распавяла кансультант упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Несцюк, перадае БелТА.


«У 2022 годзе ў Беларусі быў рэкультываваны 61 міні-палігон, а на дадзены момант у краіне іх засталося 55. Так, нацыянальнай стратэгіяй па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адходамі і другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі прадугледжана поўная ліквідацыя міні-палігонаў на працягу 2023 года. Такім чынам, да канца гэтага года ўсе міні-палігоны ў Беларусі будуць цалкам закрытыя», — распавяла Кацярына Несцюк.

Паводле яе слоў, за перыяд з 2017 па 2022 гады праведзена рэкультывацыя больш за 1,5 тыс. аб’ектаў пахавання адходаў. Іх колькасць, у параўнанні з 2017 годам, зменшылася ў 14 разоў.

«Апроч іншага, за апошнія 5-6 гадоў вялікая ўвага надаецца азеляненню населеных пунктаў. Так, у 2017 годзе было высаджана каля 300 тыс. дрэў. Зараз штогод высаджваецца каля 1 млн дрэў», — падкрэсліла спецыяліст.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».