Вы тут

CNBC: Санкцыі Захаду супраць расійскай нафты аказаліся неэфектыўнымі


Заходнія санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да расійскай нафты, апынуліся неэфектыўнымі, паведамляе ТАСС са спасылкай на СNBC.


«Абмежаванне цэн было прыдумана бюракратамі з фінансавай адукацыяй. Ніхто з іх па — сапраўднаму не разбіраецца ў нафтавых рынках», — заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу кіраўнік аналітычнай кампаніі Sankey Research Пол Санкі.

Заснавальніца аналітычнай кампаніі Vanda Insights Вандана Хары звярнула ўвагу на тое, што расійская нафта будзе перанакіраваная на рынкі, якія «ўсё яшчэ вітаюць яе», у першую чаргу Кітай і Індыя.

Вандала Хэры таксама ўсумнілася ў эфектыўнасці будучых абмежаванняў, якія распаўсюджваюцца на расійскія нафтапрадукты.

У снежні мінулага года Еўрасаюз, краіны «Вялікай сямёркі» і Аўстралія зацвердзілі абмежванне цэн на нафту, што пастаўляецца морам нафта з Расіі на ўзроўні $60 за барэль. З 5 лютага гэтага года таксама пачнуць дзейнічаць гранічныя цэны на нафтапрадукты з РФ.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?