Вы тут

Беларускія валейбалісты здабылі трэцюю перамогу на этапе Маладзёжнай лігі Расіі


У Лабытнангі і Чэлябінску прадаўжаюцца этапы Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі з удзелам беларускіх каманд, паведамляе БелТА.


У пятым матчы 5-га тура МВЛ наша мужчынская юніёрская зборная сустракалася з уфімскім клубам «Беркуты Урала». У кожнай з партый валейбалісты з Башкортастана навязвалі нашай камандзе ўпартае супраціўленне, але кожны раз беларусы аказваліся мацнейшымі ў канцоўках сэтаў. Падагульняючы лік — 3:0 (25:22, 25:19, 25:23). Такім чынам, на этапе ў Лабытнангі ў актыве нашых хлопцаў тры перамогі і два паражэнні, абодва — ад новасібірскага «Лакаматыва-СШАР». За тур да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату беларуская зборная ідзе на 11-м месцы сярод 16 каманд лігі, у апошнім матчы 4 лютага нашы юніёры сыдуцца з «Факелам» з Новага Урэнгоя.

Таксама ў пятніцу заключны паядынак у рамках 5-га тура МВЛ сярод дзяўчат правяла жаночая юніёрская зборная Беларусі. Нашы дзяўчаты з лікам 0:3 уступілі «Дынама-Метару», папярэдняя сустрэча каманд таксама завяршылася перамогай клуба з Чэлябінска. Раней на пятым этапе беларускі атрымалі дзве вікторыі над клубам «Цюмень-Прыбой». Пасля 18 матчаў сезона нашы юніёркі займаюць 6-ю пазіцыю сярод 14 удзельнікаў МВЛ. Далей беларускую каманду чакае шосты этап турніру, які пройдзе ў Мінску з 2 па 5 сакавіка.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.