У Салігорску затрымалі вадзіцеля, які схаваўся з месца смяротнага ДТЗ, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Як паведамлялася раней, ДТЗ здарылася сёння каля 7:00 у Салігорску на вул. Заслонава. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца BMW на поўнай хуткасці збіў пешахода на не рэгуляваным пераходзе. 42-гадовы мясцовы жыхар загінуў на месцы ДТЗ. Пазней аўтамабіль быў знойдзены каля адной са школ горада.
Супрацоўнікі міліцыі распачалі шэраг мер для ўстанаўлення месцазнаходжання кіроўцы, і каля 17:00 29-гадовы салігарчанін быў затрыманы дома ў сяброў.
Прэв’ю: БелТА
Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны.
На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».
Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.