Вы тут

Урад і КДК не задаволеныя працай мясцовых уладаў па скарачэнні падзяжу жывёлы


Праблемныя пытанні ў галіне жывёлагадоўлі разгледжаны на сумеснай нарадзе ўрада і Камітэта дзяржкантролю, паведамілі ў КДК.


Фота: КДК.

Мерапрыемства прайшло пад старшынствам віцэ-прэм’ера Леаніда Зайца і кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава. Для ўдзелу ў нарадзе былі запрошаныя прадстаўнікі Мінсельгасхарча, намеснікі старшыняў аблвыканкамаў і райвыканкамаў, якія курыруюць пытанні сельскай гаспадаркі.

Жорсткая размова датычылася пытанняў непрадукцыйнага выбыцця жывёлы, якое застаецца сур’ёзнай праблемай практычна для ўсіх рэгіёнах рэспублікі. У сярэдзіне мінулага года Прэзідэнт даручыў выпрацаваць комплекс мер па кардынальным вырашэнні праблемы падзяжу жывёлы. З гэтай мэтай урадам і КДК быў прыняты план сумесных дзеянняў, які ўключае мерапрыемствы па ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць падзяжу БРЖ.

Яго рэалізацыя і жорсткі кантроль з боку Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, праваахоўных органаў далі пэўны вынік — у чацвёртым квартале 2022 года падзеж жывёлы скараціўся на 5,9% да адпаведнага перыяду 2021 года. Тым не менш у цэлым сітуацыя, звязаная з эфектыўнасцю жывёлагадоўлі, не задавальняе ні ўрад, ні КДК.

Леанід Заяц адзначыў, што летась галіна жывёлагадоўлі спрацавала толькі на 99%, недабор прадукцыі ацэньваецца на суму Br475 млн. З-за неналежнай селекцыйна-племянной работы і парушэнняў рэгламентаў кармлення і ўтрымання жывёлы ў трох абласцях рэспублікі зніжана колькасць пагалоўя буйной рагатай жывёлы. У 2022 годзе ў 31 раёне рэспублікі з 118 дапушчана павелічэнне падзяжу жывёлы звыш нарматыўных параметраў. Горш за ўсё сітуацыя ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Пры гэтым у асобных раёнах яна не мяняецца гадамі.

«Многія прывыклі працаваць па-старому. Праблемы і парушэнні паўтараюцца з года ў год. Не выконваюцца элементарныя патрабаванні. Пры гэтым кожны выпадак падзяжу жывёлы павінен у раёне разглядацца як надзвычайнае здарэнне. Тым больш для навядзення парадку не патрэбныя вялікія ўліванні, — адзначыў Васіль Герасімаў. — Але калі раней мы пыталіся з кіраўнікоў гаспадарак, то цяпер гэта будзе рабіцца з кіраўнікоў раёнаў».

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.