Вы тут

Галоўчанка: Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы авіябудавання дынамічна развіваецца


Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы авіябудавання дынамічна развіваецца. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па выніках сустрэчы з губернатарам Ульянаўскай вобласці Аляксеем Рускіх, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Наша супрацоўніцтва актыўна развіваецца. Ульянаўск — гэта асаблівы рэгіён. Тут сканцэнтраваны буйныя прадпрыемствы. Адно з іх — авіябудаўнічы завод — мы сёння наведалі», — сказаў Раман Галоўчанка.

Узаемадзеянне ў сферы авіябудавання зараз дынамічна развіваецца. «У нас ёсць тры буйныя авіяцыйныя прадпрыемствы, якія ўключыліся ў выраб вузлоў, дэталяў для расійскіх кампаній. Сёння мы абмяркоўвалі пытанне пераходу ў больш сістэмную плоскасць. У Расіі ёсць шырокая авіябудаўнічая праграма, дзе выразна распісана, колькі, якіх адзінак і ў які тэрмін павінна быць выпушчана па ўсёй наменклатуры. Гэта маштабная праца, і беларускія прадпрыемствы павінны ў яе ўключыцца на сістэмным узроўні. Магчыма, трэба будзе правесці даўкамплектаванне абсталяваннем прадпрыемстваў для таго, каб адпавядаць гэтым тэмпам», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.