Вы тут

Шэсць новых свідравін прабурылі беларускія нафтавікі ў студзені


Спецыялісты Светлагорскага ўпраўлення буравых работ кампаніі «Беларуснафта» па выніках студзеня скончылі бурэнне 6 свідравін, паведамілі на прадпрыемстве.


Новыя аб’екты з’явіліся на чатырох нафтавых радовішчах. Гаворка ідзе аб Рэчыцкім, Паўднёва-Асташковічскім, Цішкоўскім і Мармовічскім радовішчах.

Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».