Вы тут

Узровень вады падняўся ў Жардзянцы і Бярэзіне ў Гомельскай вобласці, падтоплены падворкі і дарога


Узровень вады падняўся ў рэках Жардзянка і Бярэзіна ў Гомельскай вобласці, падтоплены падворкі і дарога, перадае БелТА.


Паводле аператыўных звестак, за мінулыя суткі паступілі паведамленні аб новых месцах падтапленняў праз паводку. Так, узровень вады падняўся ў рэках Жардзянка і Бярэзіна ў Гомельскай вобласці, у выніку чаго падтопленымі апынуліся сем падворкаў у в. Рудня і г.п. Парычы, тэрыторыі садовых таварыстваў «Бярэзіна», «Домабудаўнік» і «Меліяратар» каля аграгарадка Чыркавічы ў Светлагорскім раёне. Максімальны ўзровень вады тут складае 40 см. Таксама вада заняла 7 падворкаў і ўчастак праезнай часткі па пр. Юбілейнаму ў Светлагорску. Тут максімальны ўзровень вады — 20 см. Паводле інфармацыі МНС, праезд тэхнікі магчымы, жыццезабеспячэнне насельніцтва не парушана.

У ведамстве працягваюць маніторынг гідралагічнай абстаноўкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?