Вы тут

Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» дагналі «Гомель» у чэмпіянаце Беларусі


Гандбалісткі «БНТУ-БелАЗа» дагналі «Гомель» у чэмпіянаце Беларусі сярод жаночых каманд, паведамляе БелТА.


У сённяшнім хатнім паядынку падапечныя Канстанціна Шараварава без праблем абыгралі бабруйскую «Бярэзіну» з вынікам 45:28. Таксама ў Мінску гандбалісткі «Городнічанкі» былі мацней выхаванак РДВАР — 24:14. Брэсцкі клуб «Вікторыя-Бярэсце» у сябе дома ўзяў верх над «Віцяблянкай» — 38:26. Пасля 16 тураў становішча ў лідзіруючай групе такое: «Гомель», «БНТУ-БелАЗ» — па 28 ачкоў, «Вікторыя-Бярэсце» — 15.

Заўтра на мужчынскім чэмпіянаце краіны адбудзецца адзін з цэнтральных паядынкаў — лідар турніру мінскі СКА прыме на сваёй арэне дзеючага чэмпіёна «Мяшкоў Брэст». У гэтым сезоне галоўныя фаварыты сустракаліся двойчы: у Мінску была зафіксавана баявая нічыя — 27:27, а ў Брэсце сталічныя армейцы выйгралі з вынікам 32:30. Таксама заўтра адбудуцца яшчэ дзве сустрэчы: БДУФК-СКА (Мінск) — «Машэка» (Магілёў), «Кронан» (Гродна) — «Гомель»

Цяпер у СКА 32 ачкі пасля 17 праведзеных гульняў, «Мяшкоў Брэст» мае ў сваім актыве 29 балаў, згуляўшы на адзін матч менш, па 18 ачкоў у гандбалістаў «Гомеля» і «Машэкі».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».