Вы тут

Павіншаваць пісьменніка


«Сэлфі з часам» — так назваў сваю творчую вечарыну, якая адбудзецца 9 лютага ў вялікай зале Дома літаратара, вядомы паэт, празаік, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Навум Гальпяровіч.


На працягу ўсёй сустрэчы вядучыя Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна будуць гартаць розныя старонкі жыцця творцы, згадаюць яго дзяцінства, родны Полацк, ганаровым грамадзянінам якога ён з’яўляецца, журналісцкія шляхі на радыё і тэлебачанні і, вядома, літаратурныя здабыткі.

Вершы паэта будуць чытаць артысты Алег Вінярскі і Маргарыта Захарыя.

Прагучаць песні на словы паэта ў выкананні заслужанага артыста Алега Сямёнава, Сяргея і Алы Кравец, Віктара Мяцельскага.

Свае віншаванні юбіляру падрыхтавалі вядомая фалькларыстка з Гомеля Ірына Глушэц, майстар батлейкі з Наваполацка Андрэй Рэцікаў, супрацоўнікі Полацкага музея беларускага кнігадрукавання.

Гледачоў чакаюць і іншыя цікавосткі, а таксама магчымасць набыць новыя кнігі аўтара з яго аўтографам.

Пачатак вечарыны ў 17 гадзін.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.