Вы тут

Школьнікаў запрашаюць да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да Дня роднай мовы


Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае вучняў VІІI—XІ класаў Мінска і Мінскай вобласці прыняць удзел у ІV Навукова-практычнай канферэнцыі «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!». Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, пройдзе 3 сакавіка.


Работа канферэнцыі будзе праводзіцца ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай.

2023 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Канстанцыі Буйло (130 гадоў), Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (215 гадоў), Максіма Гарэцкага (130 гадоў), Паўлюка Пранузы (105 гадоў), Янкі Маўра (140 гадоў), Уладзіміра Карызны (85 гадоў), Андрэя Мрыя (130 гадоў), Браніслава Спрынчана (95 гадоў), Анатоля Грачанікава (85 гадоў), Ніны Мацяш (80 гадоў), Сяргея Грахоўскага (110 гадоў), Уладзіслава Сыракомлі (200 гадоў), Эдзі Агняцвет (110 гадоў), Язэпа Драздовіча (135 гадоў), Яўгеніі Янішчыц (75 гадоў), Піліпа Пестрака (120 гадоў), Адама Міцкевіча (225 гадоў), Анатоля Вялюгіна (100 гадоў).

Арганізатары прапануюць у сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2023 года.

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі (у фармаце адсканаванага дакумента за подпісам дырэктара і пячаткай установы) і тэкст даклада неабходна даслаць да 20 лютага бягучага года ўключна на электронную пошту музея: naadmgbl@gmail.com з пазнакай у тэме пісьма «Заяўка на ўдзел у канферэнцыі».

З патрабаванням да афармлення дакладаў можна азнаёміцца тут http://museum.by/node/66086

Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць заяўкі, якія не адпавядаюць тэматыцы і патрабаванням да афармлення дакладаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.