Вы тут

Беларускі заваявалі чатыры медалі на Усерасійскіх спаборніцтвах па кулявой стральбе


У Іжэўску завяршыліся Усерасійскія спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод юніёраў і юніёрак да 21 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


На спаборніцтвах прадстаўніцы беларускай каманды заваявалі адну залатую, адну сярэбраную і дзве бронзавыя ўзнагароды. Перамогу ў практыкаванні МП-6 (малакаліберны пісталет, 50 метраў) атрымала наша Аляксандра Пятрова. Акрамя таго, у стральбе з малакалібернай вінтоўкі са становішча лежачы ўладальніцай серабра стала Ніколь Курылёнак, у гэтым жа відзе праграмы Лізавета Цыдзік выйграла бронзавы медаль. Акрамя таго, Цыдзік паднялася на трэцюю прыступку п’едэстала і па выніках спаборніцтваў у стральбе з трох палажэнняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.