У Брэсце ў 2023 годзе пачнецца будаўніцтва двух дзіцячых садкоў і агульнаадукацыйнай школы. Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук, паведамляе БелТА.
Два дзіцячыя садкі — на 350 і 190 месцаў — пачнуць узводзіць у зарэчным мікрараёне Вулька-3 і ў новым квартале жылой забудовы па вул. Лейтэнанта Рабцава адпаведна. Іх увод у эксплуатацыю плануецца ў 2024 годзе.
У мікрараёне ПЗМР-5 пачнецца будаўніцтва агульнаадукацыйнай школы на 1020 месцаў. Гэты аб’ект плануюць здаць у 2025 годзе, а ў бягучым годзе ў тым жа мікрараёне адкрыецца дзіцячы садок на 350 месцаў.
Усяго ў 2023 годзе на работы па будаўніцтве і рэканструкцыі аб’ектаў сферы адукацыі горада з бюджэту будзе выдзелена больш за Br30 млн. У прыватнасці, запланавана рэканструкцыя сталовых у сярэдніх школах № 18, 27 і 31. Таксама прадоўжыцца праца над распрацоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі па капітальным рамонце басейна сярэдняй школы № 9 і будынкаў аздараўленчага лагера «Салют» у Брэсцкім раёне.
Прэв’ю: БелТА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.