Вы тут

«Гарызонт» пашырае вытворчую лінейку беларускіх ноўтбукаў


Вытворчая лінейка беларускіх ноўтбукаў пашыраецца, паведамляе БелТА.


«Ноўтбук Lbook 15 МАК4 (T52E4W) — магутны офісны гаджэт для паўсядзённых задач, абсталяваны лепшым у сваёй цэнавай катэгорыі прадукцыйным працэсарам. Акрамя высокай прадукцыйнасці, якая забяспечваецца 4-х ядзерным працэсарам, ён таксама атрымаў 8 Гб аператыўнай памяці і звышхуткі накапляльнік на 512 Гб», — распавялі на «Гарызонце».

Яго аперацыйная сістэма працуе плаўна нават пры адначасовым адкрыцці мноства ўкладак браўзера і табліц. Ноўтбук можна выкарыстоўваць у рэжыме лакальнага прайгравання відэа ў фармаце Full HD да 7 гадзін або да 10 — у рэжыме анлайн-серфінгу.

Прадукт будзе даступны для продажу ў рознічных крамах Беларусі, а таксама ў афіцыйнай краме «Гарызонт» у ГЦ «Сталіца».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?