Вы тут

Дзяржкамітэт судовых экспертыз чакае рэарганізацыя


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лютага падпісаў указ нумар 24 «Аб удасканаленні сістэмы Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз», паведамляе БелТА. 


Дакумент прадугледжвае рэарганізацыю шэрага міжраённых аддзелаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз шляхам далучэння да іх малаколькасных аддзелаў, што дазволіць павялічыць колькасць штатных пасад судовых экспертаў.

Названыя арганізацыйна-штатныя мерапрыемствы накіраваны на больш рацыянальнае выкарыстанне існуючых рэсурсаў, пашырэнне экспертных магчымасцей рэгіянальных падраздзяленняў, забеспячэнне правядзення большай колькасці экспертыз па тэрытарыяльным прынцыпе.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.