Вы тут

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі заняла чацвёртае месца на турніры 3×3 у Астане


На «Барыс-арэне» у Астане працягваецца міжнародны турнір па хакеі Eurasia Jastar Cup-2023, паведамляе БелТА.


Удзел у спаборніцтвах прымаюць чатыры каманды: Беларусь (U18), Казахстан (U18), Расія (U16), а таксама жаночая зборная Расіі. У панядзелак у рамках Кубка адбыўся турнір па хакеі ў фармаце 3×3. У паўфінале наша каманда саступіла расійскім юнакам з лікам 1:3, адзіную шайбу ў складзе беларусаў правёў Цімур Літвінаў. Сапернікам нашых юніёраў у матчы за трэцяе месца стала жаночая зборная Расіі, якая ў сваім паўфінале прайграла гаспадарам лёду. Мінімальную перамогу ў «бронзавым» матчы атрымалі дзяўчаты — 1: 0.

На міжнародным турніры Eurasia Jastar Cup-2023 юніёрская зборная Беларусі правяла ўжо дзве сустрэчы: у дэбютнай гульні 4 лютага наша каманда адолела аднагодкаў з Казахстана (4:2), а напярэдадні не справілася са зборнай Расіі (U16) (1:3). Трэці і заключны матч турніру наша каманда згуляе ў аўторак супраць жаночай расійскай зборнай, паядынак стартуе ў 11.30 па мінскім часе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».