Вы тут

Хакейнае мінскае «Дынама» згуляе з галоўным канкурэнтам за месца ў плэй-оф КХЛ


Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць чарговы дамашні матч у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БелТА.


Сапернікам «зуброў» стане бліжэйшы праследавацель нашай каманды ў табліцы канферэнцыі — маскоўскі «Спартак». На гэты момант мінчане з 61 балам замыкаюць зону плэй-оф на Захадзе. Масквічы, згуляўшы на матч менш, ідуць 9-мі з трохачковым адставаннем ад васьмёркі лепшых. Напярэдадні сустрэчы з «Дынама» пасаду галоўнага трэнера «Спартака» па ўласным жаданні пакінуў Ігар Грышын, на яго месца быў назначаны Аляксей Заварухін.

Да паядынку на «Мінск-Арэне» «чырвона-белыя» падыходзяць не ў лепшай форме: маскоўская каманда прайграла чатыры матчы запар, у тым ліку аўтсайдарам сезона «Куньлуню» і «Сочы». У падапечных Крэйга Вудкрафта справы ідуць лепш — «зубры» здабылі тры перамогі ў пяці апошніх гульнях. Акрамя таго, мінчане на працягу шасці матчаў запар не прайграюць на сваім лёдзе ў асноўны час.

У бягучым сезоне КХЛ «Дынама» і «Спартак» правялі ўжо пяць вочных сустрэч, чатыры з якіх засталіся за масквічамі. Заключнае процістаянне «зуброў» і «гладыятараў» у рэгулярным чэмпіянаце стартуе ў 19.30.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».