Вы тут

Старшакласнікаў запрашаюць паўдзельнічаць у інтэрнэт-алімпіядзе па выбарчым праве


Беларускіх старшакласнікаў запрашаюць паўдзельнічаць у Рэспубліканскай інтэрнэт-алімпіядзе па пытаннях выбарчага права, выбарчага працэсу, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны адукацыйны партал.


Для ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы 10-11-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Прыём заявак ужо стартаваў, завершыцца ён 26 лютага.

Інтэрнэт-алімпіяда праводзіцца ў мэтах развіцця прававой культуры, удасканалення ведаў у галіне выбарчага права, выбарчага працэсу, стымулявання да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця вучняў. Яе задачамі з’яўляюцца выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны, фарміраванне ведаў прававых нормаў і правілаў у галіне выбарчага права, выбарчага працэсу, развіццё цікавасці да грамадазнаўства, далучэнне максімальнай колькасці навучэнцаў да інтэрактыўнага адукацыйнага ўзаемадзеяння з ужываннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама стварэнне ўмоў для падтрымкі адораных навучэнцаў.

Алімпіяда праводзіцца анлайн на інтэрнэт-рэсурсе па суправаджэнні турніраў, алімпіяд і конкурсаў  у два туры. Першы (адборачны) адбудзецца 6 сакавіка, другі (асноўны) пройдзе 13 сакавіка. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені і прызамі.

Навукова-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку ў арганізацыі і правядзенні інтэрнэт-алімпіяды забяспечвае Нацыянальны інстытут адукацыі з далучэнне спецыялістаў устаноў вышэйшай адукацыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?