Трактар, які захрас у полі каля вёскі Кабішча, быў знойдзены праваахоўнікамі з Гарадка. Тым часам у РАУС ужо патэлефанаваў вартаўнік адной з гаспадарак раёна і паведаміў аб знікненні з мехдвара пагрузчыка, які там захоўваўся. Ён расказаў, што тэхніку ўгнаў невядомы зламыснік.
Неўзабаве міліцыянеры ўстанавілі, што ўгоншчыкам аказаўся сам вартаўнік. Як паведамляе адзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама, каля гадзіны ночы ён скарыстаўся пакінутымі ў кабіне ключамі і завёў «Амкадор». Далей вясковец адправіўся калясіць па наваколлях, але захрас у полі.
Казенную тэхніку выцягнулі і перадалі прадстаўнікам адміністрацыі сельгаспрадпрыемства. На 19-гадовага вартаўніка распачалі крымінальную справу за ўгон.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.