Вы тут

МТЗ плануе нарасціць экспарт да $1 млрд


МТЗ у 2023 годзе плануе нарасціць экспарт да $1 млрд Аб гэтым заявіў журналістам генеральны дырэктар ААТ «МТЗ» Віталь Воўк падчас першай міжнароднай практычнай канферэнцыі TRACTORS BELARUS, перадае БелТА.


МТЗ летась вырабіў на 2,1 тыс. трактароў больш, чым у 2021-м. Тэмп росту экспарту перавысіў 128%. У грашовым выражэнні па холдынгу гэта больш як $900 млн. У цяперашнім годзе ў планах прырасці па экспарце і дасягнуць $1 млрд.

«Мы выйшлі на вытворчасць 50 тыс. адзінак тэхнікі ў год і стараемся далей нарошчваць аб’ёмы, каб быць прадстаўленымі на ўсіх рынках. Мы пастаўлялі прадукцыю ў 125 краін, у мінулым годзе гэта колькасць некалькі зменшылася. Нядаўна адбыўся візіт кіраўніка дзяржавы на Афрыканскі кантынент, дзе мы заключылі кантракты на пастаўку нашай тэхнікі», — адзначыў Віталь Воўк.

Першая міжнародная практычная канферэнцыя «TRACTORS BELARUS. Знак якасці» праходзіць 7-8 лютага ў ДК МТЗ. Мэтай мерапрыемства з’яўляецца вызначэнне асноватворных прынцыпаў работы найбуйнейшых зборачных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі з пастаўшчыкамі камплектуючых з улікам новых геапалітычных і макраэканамічных умоў.

Удзельнікамі мерапрыемства заяўлены больш за 250 чалавек — кіраўнікі і прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Мінскага трактарнага завода, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, БелГПП, Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, ММЗ, МАЗа, БЕЛАЗа, «Гомсельмаша», КАМАЗа, «Пнеўмабудмашыны» і іншых прадпрыемстваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?