Вы тут

Беларусы прынялі ўдзел у пераклічцы ўдзельнікаў Сталінградскай бітвы


7 лютага актыў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў прыняў удзел ва Усерасійскай відэаканферэнцыі «Пераклічка ветэранскіх арганізацый рэгіёнаў — удзельнікаў Сталінградскай бітвы», прысвечанай 80-годдзю Сталінградскай бітвы.


У канферэнцыі ў анлайн фармаце прынялі ўдзел рэгіянальныя арганізацыі Усерасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў (пенсіянераў) вайны, працы, Узброеных сіл і праваахоўных органаў, арганізацыі ветэранаў краін СНД, ветэраны — удзельнікі Сталінградскай бітвы, прадстаўнікі органаў улады, маладзёжныя, валанцёрскія, кадэцкія арганізацыі, навучэнцы.

Удзельнікі мерапрыемства хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне.

Беларускі бок прадстаўлялі: старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Гардзейчык, першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «БГАВ» Юрый Луцык, намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «БГАВ» Юрый Дзядкоў, старшыня савета Мінскай абласной арганізацыі ГА «БГАВ» Казімір Чарапкоўскі, першы намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў ГА «БГАВ» Ігар Вяркеенка, прадстаўнік Каардынацыйнага савета Міжнароднага саюза «Садружнасць грамадскіх арганізацый ветэранаў (пенсіянераў) незалежных дзяржаў» Аляксандр Мачайкін.

— Значны ўклад у справу разгрому гітлераўскіх войскаў пад Сталінградам унеслі і беларусы. З архіўных дадзеных вынікае, што ў шэрагах легендарнай 62-й арміі змагалася каля 2,2% беларусаў. Але не толькі на фронце ваявалі беларусы. І на акупаванай тэрыторыі падымалася хваля народнага супраціву. Цэлымі вёскамі людзі сыходзілі ў партызаны, стваралі партызанскія раёны і зоны. Ужо да канца лістапада 1942 года, у варожым тыле, на акупаванай беларускай тэрыторыі, было створана 9 шырокіх партызанскіх зон, якія ўключалі каля 30% тэрыторыі Беларусі, — сказаў у сваім выступе Іван Гардзейчык. 

— Сёння мы павінны памятаць пра мужнасць нашых дзядоў і прадзедаў, праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб незлічоных стратах, якія панёс савецкі народ у гады вайны. І сёння, як ніколі актуальна гучаць словы нашага Прэзідэнта, выказаныя 9 мая 2022 года «Мы — мірныя людзі, але нават не спрабуйце з намі размаўляць з пазіцыі сілы. Вашы мары загнаць славян у новае рабства, якое вы называеце глабалізмам, нязбытныя. Усе спробы задушыць робяць нас толькі мацней і натхняюць іншых. Таму што на беларусаў, расіян, якія зноў вядуць барацьбу з гэтым злом сусветным, глядзяць мільярды людзей». 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.