Вы тут

Якія сацыяльныя аб’екты з’явяцца ў Мінскай вобласці


Будаўніціва сацыяльных аб’ектаў аховы здароўя, адукацыі, фізкультурна-спартыўнага, культурнага прызначэння — гэта планамерная работа, якая не павінна спыняцца. Вельмі важна ствараць якасную і зручную для людзей сацыяльную інфраструктуру. Сацыяльныя аб’екты варта ўзводзіць там, дзе сапраўды ў іх ёсць неабходнасць, таму што іх будаўніцтва патрабуе вялікіх капітальных укладанняў. Пра планы па ўзвядзенні сацаб’ектаў на Міншчыне, а таксама пра рэалізаваныя праекты расказаў першы намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў.


Па яго словах, штогод на Міншчыне будуецца і рэканструюецца шмат сацыяльных аб’ектаў. Напрыклад, летась расчыніла дзверы дзіцячая паліклініка ў Жодзіна. У Фаніпалі і Любані ўведзены ў дзеянне дзіцячыя садкі, а ў Смалявічах адкрыта школа, рэканструявана сярэдняя школа ў Крупках. У Маладзечна рэканструяваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс, а ў Старых Дарогах з’явілася шматфункцыянальная спартыўная зала. У выніку ў 2022 годзе фізкультурна-аздараўленчы комплекс запрацаваў на поўную моц, аб’яднаўшы пад адным дахам спартыўную і трэнажорную залы, басейн, саўну. А ў Стоўбцах адкрыты пасля рэканструкцыі кінатэатр, а таксама мадэрнізаваны псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Адпаведна інвестыцыйнай праграме на 2023 год у Бараўлянах будуць уведзены ў эксплуатацыю аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі ў абласным радзільным доме, які размешчаны ў Мінску, паліклінічны корпус. У Нясвіжы ідзе будаўніцтва новай паліклінікі, дзіцячых садкоў у Лагойску і Бараўлянах, фізкультурна-аздараўленчых комплексаў у Дзяржынску, Уздзе і Фаніпалі, а ў Мядзелі — басейна. Практычна на Міншчыне ў бліжэйшай перспектыве ў кожным раёне будзе свой басейн.

У гэтым годзе плануецца пачаць узвядзенне школы ў Салігорску. Гэта эксперыментальны праект, які ў далейшым будзе ажыццёўлены і ў іншых раёнах. У сярэдзіне года плануецца закончыць будаўніцтва ЗАГСА ў Маладзечна.

Як адзначыў Аляксей Быкаў, у Мінскай вобласці актыўна вядзецца будаўніцтва жылля. У гэтым годзе плануецца ўзвесці 1,26 мільёна квадратных метраў, у тым ліку каля 300 тысяч квадратных метраў для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з іх 250 тысяч — з дзяржаўнай падтрымкай.

Гэта вялікае заданне для Міншчыны. Але спадзяюся, што мы з ім справімся, хаця ёсць некаторыя цяжкасці. Наогул у краіне змяншаецца патрэба ў жыллі ў насельніцтва. Большасць шматдзетных сем’яў ужо накіравана на паляпшэнне жыллёвых умоў. Сярод іх практычна 50 % пакуль не гатовыя будавацца. Ім прапаноўваюць варыянты, але яны адмаўляюцца, — сказаў напрыканцы спецыяліст.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».