Вы тут

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя прыме дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі пешаходаў


У сувязі з невялікай працягласцю светлавога дня і сезонным пагаршэннем умоў надвор’я, якое аказвае істотны ўплыў на стан дарожна-транспартнага траўматызму, з 8 па 10 лютага Дзяржаўтаінспекцыя правядзе прафілактычныя мерапрыемствы, інфармуе ГУУС Мінгарвыканкама.


У гэты перыяд экіпажы дарожнай міліцыі будуць дзяжурыць ля пешаходных пераходаў і аварыйна-небяспечных участкаў дарог. Праваахоўнікі пракантралююць выкананне правілаў праезду пешаходных пераходаў аўтамабілістамі. Не застануцца без увагі інспектараў і пешаходы, якія парушаюць дзейнае заканадаўства ў сферы дарожнага руху. Акрамя таго, будзе арганізавана шырокая інфармацыйна-тлумачальная работа па прафілактыцы такіх ДТЗ.

Па статыстыцы, наезд на пешахода — адзін з самых распаўсюджаных відаў дарожна-транспартных здарэнняў. Асноўная доля наездаў прыпадае на цёмны час сутак, калі ў кіроўцаў няма магчымасці своечасова ўбачыць людзей, якія выйшлі на праезную частку або якія знаходзяцца на ёй.

Так, па выніках студзеня 2023 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на тэрыторыі Мінска колькасць ДТЗ знізілася з 43 да 39. Два чалавекі загінулі (пешаходы), 42 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Прычым найбольшая колькасць (40,5 працэнта) параненых — гэта пешаходы.

Асаблівую небяспеку для дарожнага руху ўяўляюць нецвярозыя пешаходы. Таму Дзяржаўтаінспекцыя просіць грамадзян паведамляць у міліцыю пра пешаходаў або веласіпедыстаў, якія знаходзяцца побач з праезнай часткай у нецвярозым выглядзе. Ваш званок зможа папярэдзіць трагедыю, нагадвае Дзяржаўтаінспекцыя.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.