У падмаскоўным горадзе Хімкі ў адным з ліцэяў пяцікласніца напала з кухонным нажом на сваю аднакласніцу, нанёсшы ёй мноства раненняў, паведамляе ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы.
Вядома, што паміж дзяўчынкамі адбыўся канфлікт, у выніку якога адна са школьніц накінулася на сваю аднакласніцу і нанесла ёй мноства цяжкіх раненняў у галаву і грудзі. Паліцыя высвятляе абставіны таго, што адбылося.
Пацярпелая дзяўчынка 2012 года нараджэння была неадкладна дастаўлена ў бальніцу ў цяжкім стане, за яе жыццё змагаюцца ўрачы. «У выніку здарэння ў Хімках пацярпела адно дзіця. На дадзены момант яе стан ацэньваецца як вельмі цяжкі. Пацыентка шпіталізаваная, медыцынская дапамога аказваецца ў поўным аб’ёме», — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя рэгіёну.
Прэв’ю: БелТА
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.