Вы тут

Сенатар: Беларусь выбудоўвае канструктыўныя ўзаемаадносіны з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі


Беларусь выбудоўвае канструктыўныя ўзаемаадносіны з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі, заявіла сенатар Кацярына Серафіновіч, каменціруючы вынікі візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ і ААЭ, перадае БелТА. 


«Візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Зімбабвэ і ААЭ стаў не толькі яркім пацвярджэннем канструктыўных узаемаадносін з краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі, але і доказам таго, што ў свеце шмат дзяржаў, адкрытых для дыялогу і супрацоўніцтва з Беларуссю. Больш таго, гэтыя дзяржавы лічаць супрацоўніцтва з нашай краінай важнай для сябе мэтай. Прытым што Зімбабвэ, якая валодае карыснымі выкапнямі, каштоўнымі рэдказямельнымі металамі, патрэбнасць у якіх маюць усе тэхналагічна развітыя краіны, на Афрыканскім кантыненце лічыцца далёка не ў аўтсайдарах. Інтарэс афрыканскай краіны, значная частка насельніцтва якой занята ў сельскай гаспадарцы, звернуты да галіны машынабудавання (Зімбабвэ вельмі патрэбна сельскагаспадарчая тэхніка, прамысловае абсталяванне), да развітых тэхналогій, у тым ліку ў медыцынскай сферы. А наш інтарэс — гэта перш за ўсё здабыча карысных выкапняў, пастаўка баваўнянай сыравіны», — расказала Кацярына Серафіновіч.

Прэзідэнта Беларусі сустракалі ў Зімбабвэ вельмі цёпла, з радасцю, адзначыла сенатар. «Такой жа дружалюбнай была сустрэча і ў Абу-Дабі. У сталіцы Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў кіраўніка беларускай дзяржавы сустракалі дыпламатычна, але гэта не скрыла таго добразычлівага настрою палітычнай эліты дзяржавы Блізкага Усходу да Прэзідэнта нашай краіны», — падкрэсліла яна.

«Візіт кіраўніка беларускай дзяржавы завяршыўся. Падпісанне кантрактаў на $200 млн стала яго вынікам. Хоць я не спяшалася б агучваць менавіта гэты вынік і ставіць кропку. Усё толькі пачынаецца, — дапоўніла Кацярына Серафіновіч. — Беларусь па-ранейшаму прытрымліваецца міралюбівай унутранай і знешняй палітыкі і гатова да канструктыўнага дыялогу на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі з усімі краінамі, у тым ліку з тымі, хто на гэты момант прытрымліваецца недружалюбнай палітыкі ў адносінах да нас. Як гаварыў класік: нішто не вечна пад луной... Тым больш штучна створаныя перашкоды. Мы хочам жыць у міры і згодзе, ствараць і даваць магчымасць іншым рабіць тое ж. На далёкіх кантынентах гэта разумеюць. Як хутка зразумеюць суседзі?»

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.