Вы тут

Беларускія юніёры разграмілі жаночую зборную Расіі па хакеі на турніры ў Астане


Юніёрская зборная Беларусі па хакеі завяршыла выступленне на міжнародным турніры па хакеі Eurasia Jastar Cup-2023, паведамляе БелТА.


У трэцім і заключным матчы асноўных спаборніцтваў нашы хлопцы сустракаліся з жаночай зборнай Расіі. Напярэдадні каманды сышліся ў матчы за бронзу турніру ў фармаце «3 на 3», адкуль пераможцамі выйшлі расіянкі (1:0). Сёння беларусам удалося ўзяць пераканаўчы рэванш: ужо ў стартавай трэці нашы юніёры паразілі чужыя вароты чатыры разы, у другім перыядзе дабавілі адразу шэсць шайбаў, у заключным — яшчэ дзве. У выніку разгромная перамога з лікам 12:0, хэт-трыкам за нашу каманду вызначыўся Дзмітрый Хабян, пяць рэзультатыўных балаў набраў Ілья Іваноў.

Раней юніёрская зборная Беларусі перамагла на турніры равеснікаў з Казахстана (4:2), а таксама ўступіла расійскім юнакам (1:3). Падагульняючая пазіцыя нашай каманды на Eurasia Jastar Cup — 2023 будзе відаць пасля заканчэння матчу паміж зборнымі Расіі-U16 і Казахстана-U18.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.