Вы тут

Мінфін прапануе абмеркаваць пытанні рэгулявання дзейнасці на рынку каштоўных папер


На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства фінансаў, якім уносяцца змяненні ў ведамасную пастанову ад 4 лістапада 2016 года нумар 96 «Аб патрабаваннях да правіл унутранага кантролю», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Дакумент распрацаваны для ўдасканалення ўмоў ажыццяўлення дзейнасці прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер пры выкананні імі патрабаванняў заканадаўства ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага знішчэння (ПАД/ФТ).

Змяненні накіраваны на паляпшэнне сістэмы ўнутранага кантролю па ПАД/ФТ для забеспячэння належнай праверкі кліентаў, іх прадстаўнікоў, іншых удзельнікаў фінансавых аперацый.

У прыватнасці, яны прадугледжваюць парадак правядзення прафесійнымі ўдзельнікамі рынку каштоўных папер працэдуры аддаленай ідэнтыфікацыі кліентаў, у тым ліку нерэзідэнтаў, без іх асабістай прысутнасці.

Для ідэнтыфікацыі кліентаў можа выкарыстоўвацца працэдура web-ID, якая ўяўляе сабой форму ідэнтыфікацыі на аддаленай аснове шляхам устанаўлення відэасувязі з кліентам у інтэрнэце.

Арганізатар грамадскага абмеркавання — Міністэрства фінансаў.

Свае заўвагі і прапановы з 8 па 18 лютага можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на адрас электроннай пошты law_securities@minfin.gov.by (з паметкай «ПМФ 38»).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?