Усё адбылося яшчэ ўвесну мінулага года. Тады ў 29-гадовага жыхара гарадскога пасёлка Сапоцкін не задаліся адносіны з новым пробашчам мясцовага храма. Малады чалавек з самага дзяцінства прыходзіў у царкву і дапамагаў па гаспадарчых пытаннях. І ўсё было добра, пакуль туды не прыйшоў іншы святар. Менавіта факт адносін, якія не заладзіліся, і прывёў да крадзяжу.
Як паведамляе падрабязнасці аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, падазраваны ведаў, што ў царкве ёсць партатыўныя званы, а вось новы настаяцель — не ведаў. Іх раней набылі на ахвяраванні прыхаджан і даставалі толькі на час святаў. Менавіта людзі заўважылі знікненне званоў і на пачатку 2023 года паведамілі ў міліцыю.
Аказалася, што малады памочнік храма на зло новаму пробашчу перамясціў іх да сябе ў хлеў. Дарэчы, адзін са званоў выраблены з бронзы і важыць каля васьмі кілаграмаў, а агульная шкода склала 1000 рублёў. Падазраваны не змог патлумачыць, што хацеў зрабіць з царкоўнымі атрыбутамі, аднак прадаваць іх дакладна не збіраўся. Цяпер у дачыненні да яго Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».
Сяргей РАСОЛЬКА
Фота з сайта УУС Гродзенскага аблвыканкама
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.