У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявамі звярнуліся ўладальнікі некалькіх гандлёвых аб’ектаў, якія расказалі, што ў іх з памяшканняў у начны час была выкрадзена маёмасць.
У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў сышчыкамі за серыю крадзяжоў у Магілёве быў затрыманы 29-гадовы жыхар Віцебска. Месцы мужчына прыглядаў загадзя: яго цікавасць прыцягвалі крамы і аб’екты сацыяльнага абслугоўвання.
Як паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама, памяшканні не былі абсталяваны ахоўнай сігналізацыяй, а, з іншага боку, карысталіся папулярнасцю ў гараджан. Такім чынам у іх меркавалася значная штодзённая выручка. Крадзяжы здзяйсняліся ў начны час: шляхам падбору ключоў да тыпавых замкоў пластыкавых дзвярэй гастралёр пранікаў у памяшканні, уважліва іх аглядаў, знаходзіў грошы і акуратна сыходзіў.
Аператыўнікі ўстанавілі, што за некалькі дзён сваёй злачыннай дзейнасці ў Магілёве мужчыну ўдалося выкрасці каля 2 000 рублёў.
У дачыненні да падазраванага следчымі заведзена крымінальная справа. Выкрадзеныя грошы часткова канфіскаваны. Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць яго датычнасць да здзяйснення аналагічных злачынстваў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: БелТА
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».