У Брэсцкім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі п’яную жанчыну, якая везла ў аўтамабілі траіх дзяцей, перадае БелТА.
Інцыдэнт адбыўся 4 лютага на 10-м км аўтадарогі Н-427 Дамачава-Прыборава-Тамашоўка. Інспектар ДАІ падаў сігнал аб спыненні аўтамабіля Audi. За рулём легкавіка была 26-гадовая жыхарка Брэсцкага раёна з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Агляд паказаў 0,78 праміле алкаголю. У салоне машыны ў гэты момант знаходзіліся трое дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Яны ехалі без дзіцячых утрымліваючых прылад.
Высветлілася, што жанчына ніколі не мела вадзіцельскага пасведчання і кіравала аўтамабілем без рэгістрацыйных знакаў.
«Міліцыянер даставіў дзяцей дадому. У дачыненні да аўталэдзі складзена дзевяць адміністрацыйных матэрыялаў. Яе аўтамабіль змешчаны на штраф-стаянку», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Прэв’ю: БелТА
«Пакупнікам прапануюць прадукцыю ад розных вытворцаў».
Закуліссе адкрытага сэрца.
Век жыві — век вучыся.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.