Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў адкрытага акцыянернага таварыства «Нафтан» з 60-годдзем прадпрыемства, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода, дзякуючы якому на карце з’явіўся горад Наваполацк, назаўжды змяніла структуру народнай гаспадаркі Беларусі: Рэспубліка пачала трансфармавацца ў магутны прамысловы рэгіён. А люты 1963 года, калі менавіта тут быў атрыманы першы айчынны бензін, азнаменаваў нараджэнне беларускай нафтахіміі», — гаворыцца ў віншаванні.
«Нафтан» і сёння з’яўляецца флагманам гэтай найважнейшай для эканомікі галіны, заўважыў кіраўнік дзяржавы. «Поспех прадпрыемства — у нястомнай працы некалькіх пакаленняў неабыякавых і таленавітых прафесіяналаў, якія забяспечваюць краіну высакаякаснымі прадуктамі нафтаперапрацоўкі і павялічваюць экспартны патэнцыял краіны, — падкрэсліў беларускі лідар. — Перакананы, што і ў далейшым, праводзячы паступальную мадэрнізацыю, павялічваючы глыбіню перапрацоўкі нафты, асвойваючы самыя перадавыя тэхналогіі і новыя віды прадукцыі, завод будзе нарошчваць магутнасці і заставацца ў авангардзе беларускай прамысловасці».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам прадпрыемства моцнага здароўя, шчасця і новых працоўных поспехаў у плённай працы на карысць роднай Беларусі.
Прэв’ю: БелТА
У сталіцы адкрылася ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш.
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.