Вы тут

МНС пашырае формы прафілактычнай работы ў інтэрнэце


МНС прадставіла новы стыкерпак проціпажарнай накіраванасці, які ўжо даступны ў Telegram, паведамілі БелТА ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Непасрэдна цяпер карыстальнікі мэсэнджара могуць паклапаціцца аб сваіх родных і блізкіх, нагадаўшы ім пра бяспеку такім крэатыўным спосабам. Зрабіць гэта вельмі проста: дастаткова захаваць сабе стыкерпак, націснуўшы па стыкеры ў афіцыйным Telegram-канале МНС. Пасля гэтага стыкеры можна адпраўляць сваім родным, блізкім, сябрам або проста знаёмым.

Стыкеры МНС нагадваюць аб правілах пажарнай бяспекі, неабходнасці ўстанаўліваць апавяшчальнікі і недапушчальнасці курэння ў пасцелі. Акрамя таго, такім крэатыўным спосабам ратавальнікі нагадваюць аб правілах абыходжання з вогнетушыцелем, правільным выкарыстанні электрапрыбораў і многіх іншых аспектах бяспечнай жыццядзейнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».