Вы тут

Савет кіраўнікоў упаўнаважаных органаў краін ЕАЭС у сферы энергетыкі правёў першае пасяджэнне


Першае пасяджэнне Савета кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы энергетыкі, створанага ў снежні 2022 года па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў еўразійскай пяцёркі, прайшло 8 лютага, паведамілі БелТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.


Фота: прэс-службы ЕЭК

«Кіраўнікі профільных міністэрстваў абмеркавалі пытанні фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС», — адзначылі ў прэс-службе. У прыватнасці, была прадстаўлена прапанова Казахстана аб стварэнні рэгістратара-аператара агульнага рынку электраэнергіі.

Акрамя таго, савет разгледзеў выкананне аператарам цэнтралізаванага гандлю электраэнергіяй на суткі наперад функцый рэгістратара на агульным рынку і прынцыпы вызначэння кошту адхіленняў фактычных сальда-ператокаў электрычнай энергіі ад планавых значэнняў.

«Па выніках абмеркавання прыняты рашэнні аб далейшых дзеяннях, накіраваных на ўзгадненне пытанняў, звязаных з фарміраваннем агульнага электраэнергетычнага рынку ЕАЭС», — дадалі ў ЕЭК.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

«Як зрабіўся паэтам, я не ведаю сам...». Лёсы беларускіх паэтычных зборнікаў

Лёс другога зборніка ў літаратарскай кар’еры — самы складаны. 

Культура

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

Уладзіслаў Арцёмаў: «У беларускай мове болей старажытнага духу...»

На пытанні «Звязды» адказвае галоўны рэдактар расійскага літаратурнага часопіса «Москва».

Культура

Класіка ў новым фармаце

Класіка ў новым фармаце

Што падрыхтавала выдавецтва «Мастацкая літаратура» да кніжнай выставы-кірмашу.  

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.