Вы тут

Заўтра на «Беларусь 1» — прэм’ера музычнага шоу «Фактар.by 60+»


Заўтра вечарам на «Беларусь 1» адбудзецца прэм’ера музычнага шоу «Фактар.by 60+». Удзельнікі прадэманструюць свае музычныя таленты і дакажуць, што для поспеху на сцэне патрэбныя не толькі вакальныя дадзеныя, але і шчырасць ды харызма.


Да этапу тэлекастынгаў дайшлі 23 артысты. І цяпер на працягу шасці тыдняў яны будуць дзяліцца з намі сваімі самымі таемнымі гісторыямі з жыцця і дарыць яркія музычныя нумары. У першым выпуску сямёрка ўдзельнікаў пакажа сябе ў эфіры галоўнага тэлеканала краіны, але пасля толькі чацвёра з іх атрымаюць квіток у паўфінал. Адбудзецца тое па рашэнні журы пасля ўсіх конкурсных выступленняў. Гледачы ў галасаванні ўдзел не прымаюць.

Нагадаем, ацэньваць выступленні канкурсантаў будуць Уладзімір Бярэзін, Вікторыя Алешка, Аляксандр Саладуха і Аляксандра Гайдук. А вось падтрымліваць канкурсантаў на сцэне і за кулісамі будуць Алена Спірыдовіч і Павел Лазовік.

Больш актуальнай інфармацыі на сайце медыяхолдынга www.tvr.by, у эфіры «Беларусь 1», на каналах Беларускага радыё і ў тэлеграм-канале Агенцтва тэленавін ATN_NEWS. Глядзіце і падтрымлівайце сваіх фаварытаў!

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.