Вы тут

Нашчадкі Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь. Расказваем, што яны наведаюць


Нашчадкі расійскага класіка Фёдара Дастаеўскага прыехалі ў Беларусь, паведамляе БелТА.


У нашу краіну прыехалі прапраўнук пісьменніка Аляксей Дастаеўскі, яго жонка Наталля і іх дзеці Ганна, Марыя, Вера і Фёдар. Першым пунктам візіту стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. «Мы з задавальненнем сустракаем на нашай гасціннай беларускай зямлі нашчадкаў Фёдара Міхайлавіча. Мы хочам, каб нашы паважаныя госці з такім знакамітым прозвішчам як мага даўжэй пабылі ў нас у краіне», — сказаў міністр культуры Анатоль Маркевіч на сустрэчы з Дастаеўскімі.

Для нашчадкаў класіка правялі экскурсію па Нацыянальнай бібліятэцы, паказалі музей кнігі. Наступным пунктам візіту Дастаеўскіх стаў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. А ўвечары яны запрошаны на прэм’еру спектакля «Ідыёт» Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Візіт Дастаеўскіх у Беларусь не абмяжуецца Мінскам, заўтра яны адправяцца ў аграгарадок Дастоева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Менавіта там бярэ свой пачатак род Дастаеўскіх. «Карані адтуль, нашы, беларускія карані. Таму госці выказалі жаданне з’ездзіць на радзіму, пабыць там, пагутарыць з школьнікамі, жыхарамі. Заўтра мы адправімся ў Брэсцкую вобласць, а потым правядзем сустрэчу тут, у Мінску, у Акадэміі музыкі, — адзначыў Анатоль Маркевіч. — Мы ведаем, што Наталля Канстанцінаўна, як і дзеці ў гэтай цудоўнай сям’і, музыкант, таму кожны са слухачоў атрымае велізарнае задавальненне ад тых твораў, якія прагучаць у сценах установы».

Акрамя таго, сям’я Дастаеўскіх наведае ў суботу Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пабывае на экскурсіі па сталіцы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.