Вы тут

«Цяпер СМІ — гэта поле барацьбы». Лукашэнка выказаўся пра падрыхтоўку журналісцкіх кадраў


Сродкі масавай інфармацыі сёння сталі полем барацьбы, і без надзейных і разумных байцоў у гэтай вайне не перамагчы. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

На сустрэчы былі закрануты ў тым ліку і пытанні развіцця айчыннай журналістыкі, падрыхтоўкі кадраў для гэтай сферы. Асаблівая ўвага была нададзена рабоце факультэта журналістыкі БДУ.

«Мы там паспрабавалі журналістыку нашу павярнуць тварам да жыцця. Журналістаў трэба трымаць каля жыцця, каб яны бачылі, што будзе заўтра, паслязаўтра і гэтак далей. Вельмі важна, каб гэта быў працэс з двухбаковым рухам», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі перш за ўсё павінны быць зацікаўлены ў падрыхтоўцы прафесійных кадраў, а значыць, ім варта курыраваць гэты працэс. Для гэтага раней было прынята рашэнне аб стварэнні спецыяльнага савета ў БДУ, куды б увайшлі кіраўнікі рэспубліканскіх СМІ.

«Каб яны назіралі і ўжо бачылі журналістаў вашых і выкладчыкаў, даводзілі да іх тыя патрэбы, якія неабходны ў галіне журналістыкі, і дапамагалі. Таму гэты сімбіёз было даручана стварыць. З імі трэба працаваць, каб яны былі перш за ўсё патрыётамі нашай краіны, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Дзякуй богу, што Амерыка паказала, што такое дэмакратыя і свабода. І правы чалавека. Крок ступіў не туды — застрэлілі гэтую дзяўчынку ў прамым эфіры (гаворка аб забойстве Эшлі Бэббіт ў студзені 2021 года падчас пратэстаў у ЗША. — Заўвага БелТА). Патрыётка, якая на трох ці чатырох войнах была. Ваявала за інтарэсы Амерыкі. Вось вам і правы чалавека, і дэмакратыя. Яны мне сёння ўжо аб гэтым не гавораць. Ужо пра дыктатуру не гавораць. Як толькі рот раскрыюць — я ім канкрэтныя прыклады. Таму нам у гэтым плане трэба працаваць».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.