Вы тут

Зімова-вясеннія рэкі і ручаіны пагоркавай Ушаччыны


На разнастайнай па свайму ландшафту і прыродзе Ушаччыне працякае нямала рэк, ручаёў, азёрных пратокаў. Вось асноўныя водныя артэрыі раёна: рэкі Дзіва, Крошанка, Чарніца, Бельская, Баярская, Гарбачыцкая, Прабойніца, Альзініца і, галоўная сярод іх — рака Ушача. А колькі незлічонах безыменных ручаёў і ручаінаў, каналаў струменяць вакол узвышшаў і пагоркаў, журчаць у глыбокіх каньёнах, пояць нетры балотна-лясных гаццяў, звязваюць у каралі вялікія і малыя азёры! У гэтыя лютаўскія дні Ушаччына замецена снегам, азёры яшчэ спакойна дрэмлюць пад тоўстым слоем лёда. І толькі рэкі абудзіліся, быццам першымі хочуць убачыць вясну, адчуць цёплыя прамяні сонца, а калі пойдзе раставанне снегу, папоўняць свае водныя запасы. На фоне бела-снежнага абруса абрысы рэчышчаў і плыняў выглядаюць надта графічнымі і ў гэтым ёсць свая адметнасць і прыгажосць. Асабліва, калі ўбачыць графіку рачных зігзагаў з вышыні птушынага палёту.


Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».