Вы тут

Калі ў Беларусі можа быць уведзена электроннае галасаванне


У эфіры тэлеканала АНТ старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка распавёў, якая работа вядзецца ў Беларусі па падрыхтоўцы да правядзення электроннага галасавання, паведамляе БелТА.


«Пакуль 2024-2025 гады будзе праходзіць традыцыйна, таму што прымяненне лічбавых тэхналогій не адбываецца само па сабе. Неабходна сур’ёзная карпатлівая работа. Цэнтральная выбарчая камісія паставіла задачу распрацаваць канцэпцыю лічбавізацыі выбарчай сістэмы. Цяпер прапрацоўваем з Міністэрствам унутраных спраў, ёсць такі рэгістр насельніцтва. Зноў жа, без яго актыўнай работы мы не зможам у перспектыве стварыць рэгістр выбаршчыкаў. Такая перспектыва можа адкрыцца. У гэтым годзе мы паспрабуем спісы выбаршчыкаў усё ж такі складаць з рэгістра насельніцтва», — расказаў Ігар Карпенка.

Кіраўнік ЦВК дадаў, што электроннае галасаванне няпростае пытанне. «У Расійскай Федэрацыі яго выкарыстоўваюць, хоць яны 100 працэнтаў насельніцтва не накрылі гэтай сістэмай галасавання і наўрад ці накрыюць. Другі момант: электроннае галасаванне ўсё роўна кожную электаральную кампанію зведвае нейкія хакерскія атакі і гэтак далей. Гэта павінна быць даволі надзейная праграма», — адзначыў ён.

Ігар Карпенка звярнуў увагу на шэраг плюсоў электроннага галасавання. «Пры электронным галасаванні няма ўжо ніякай розніцы, дзе ты знаходзішся: у Мінску, Пінску або ў сельскай мясцовасці. У іх выбудавана дакладная сістэма, якая дае магчымасць выключыць двайное галасаванне. Гэта значыць, калі ты зарэгістраваўся на электроннае галасаванне, то ўжо не зможаш прыйсці на ўчастак. А калі нават прыйдзеш — не знойдзеш сябе ў спісе, і табе не прадаставяць права галасаваць. Мы вывучаем усе гэтыя моманты. У перспектыве гэта ўсё можа з’явіцца, але пакуль кампаніі 2024 і 2025 гадоў пройдуць традыцыйна», — рэзюмаваў старшыня Цэнтрвыбаркама.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».