Вы тут

Карпенка: Адзіны дзень галасавання дазволіць скараціць цыкл правядзення выбараў


Адзіны дзень галасавання дазволіць скараціць выбарчы цыкл. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ сказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«Мы трошкі скарацілі так званы выбарчы цыкл. Калі мы кожную кампанію раней праводзілі асобна, у прамежку чатырох гадоў мы ўвесь час знаходзіліся ў нейкім выбарчым працэсе. Хацелася б, каб была выбарчая стабільнасць. Любая электаральная кампанія — гэта своеасаблівае ўзварушэнне, стрэс для краіны. Таму што палітызуецца грамадства, ніхто не выключае сёння, і мы таксама гэта назіраем, умяшанне звонку. Адзіны дзень галасавання дазволіць крыху скараціць гэты цыкл правядзення выбараў», — сказаў Ігар Карпенка.

Кіраўнік ЦВК адзначыў, што ўсё будзе праходзіць, як звычайна, але разам з тым асаблівасць будзе. «Дапусцім, у Мінску выбаршчык атрымлівае два бюлетэня па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. А дзесьці ў сельскай мясцовасці выбаршчык атрымае чатыры бюлетэні, у прыватнасці, па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, абласнога савета, раённага савета і свайго пасялковага сельскага савета», — дадаў ён.

Па словах Ігара Карпенкі, адзіны дзень галасавання ў адпаведнасці з Канстытуцыяй вызначаны і запісаны. «Гэта апошняя нядзеля лютага. Такім чынам, гэты першы адзіны дзень галасавання ў 2024 годзе мы правядзем 25 лютага. Адпаведна ў Канстытуцыі закладзена, што пасля адзінага дня галасавання не пазней чым праз 60 дзён павінна адбыцца першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу. Такім чынам, апошні дзень для пачатку работы пасяджэння УНС — 25 красавіка», — адзначыў кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.