Вы тут

Лукашэнка падпісаў указ аб арэндным жыллі для вайскоўцаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых», якім устаноўлены парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць ваеннаслужачым выдзеленага ім арэнднага жылля, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: БелТА.

Дакументам прадугледжана, што такое жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць пры наяўнасці 25 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе. Пры наяўнасці 20 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе яно перадаецца на платнай аснове, з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.

Для ваеннаслужачых і членаў іх сем’яў Указам прадугледжаны таксама дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі. Так, для ваеннаслужачых, якія маюць выслугу 20 каляндарных гадоў і звольненыя ў запас, якія не жадаюць набываць займанае арэнднае жыллё ва ўласнасць, захоўваецца права валодання і карыстання гэтым жыллём з магчымасцю прадаўжэння дагавора найму да паляпшэння імі жыллёвых умоў. Членам сям'і ваеннаслужачага, які загінуў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, займанае імі арэнднае жыллё будзе перадавацца ва ўласнасць бязвыплатна, незалежна ад выслугі гадоў. За членамі сям'і ваеннаслужачага, які памёр па іншых падставах у перыяд праходжання ваеннай службы, захоўваецца права валодання і карыстання арэндным жыллём на ранейшых умовах да паляпшэння імі сваіх жыллёвых умоў.

Дзеянне Указа распаўсюджваецца на ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, якія праходзяць службу ў Мінабароны, МУС, МНС, КДБ, ДПК, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, КДК, цэнтральных апаратах Следчага камітэта і ДКСЭ, у арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму дадзеных дзяржаўных органаў або падпарадкаваных ім.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».