Вы тут

Міжнародны напрамак, новая партыя і сацыяльна-эканамічныя прыярытэты


Расказваем галоўныя навіны мінулага тыдня з Савета Рэспублікі.


• Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, якія з'яўляюцца членамі рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Казахстан, узялі ўдзел у сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі Аскарам Бейсенбаевым. Бакі абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-казахстанскіх адносін, у тым ліку міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага парадку дня і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях.

• Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Русы, Сяргей Сівец і Алег Раманаў узялі ўдзел у пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па стварэнні Беларускай партыі «Белая Русь», якое адбылося ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, кіраўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў. Як адзначыў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Алег Раманаў, гэтая партыя будуецца з нуля. «Мы не пераўтвараем грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», яно застаецца ў палітычнай і грамадскай прасторы краіны, — звярнуў увагу парламентарый. — Новая партыя — гэта самастойная сіла, якая накіравана на вырашэнне тых вострых праблем, якія стаяць і перад грамадствам, і ў цэлым у свеце. Калі казаць аб прычынах таго, чаму мы падышлі да стварэння палітычнай партыі, — іх некалькі. Па-першае, сталасць грамадзянскай супольнасці нашай краіны. Людзі адчулі неабходнасць актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, хочуць самі тварыць сваю будучыню, будучыню краіны, сваіх дзяцей. Па-другое, мы разумеем, што патрэбныя суб'екты для адказу на тыя жорсткія выклікі, якія кінуты нашай краіне. Мы бачым, што ў свеце ідзе вайна. І для таго каб Беларусь была востравам стабільнасці, росквіту і поспеху, мы павінны прыкладаць вельмі сур'ёзныя намаганні, патрэбны арганізаваныя сілы. Нашая партыя будзе адной з такіх сіл, якая зможа генерыраваць адказы на тыя выклікі, якія неабходна вырашаць у нашай краіне». На пасяджэнні абралі старшыню аргкамітэта. Ім стаў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Алег Раманаў. Устаноўчы з'езд Беларускай партыі «Белая Русь» адбудзецца 18 сакавіка і пройдзе на базе канцэртнай залы «Мінск».

• Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава наведала сацыяльныя аб'екты г. Оршы і Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Падчас візіту былі комплексна разгледжаны пытанні функцыянавання Фізкультурна-аздараўленчага комплексу аграгарадка Бабінічы, Антонаўскага сельскага Дома культуры, Бабініцкай сельскай бібліятэкі-клуба, Бабініцкай сярэдняй школы Аршанскага раёна і Ваенна-гістарычнага музея імя Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава. Ірына Старавойтава азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай дадзеных арганізацый і прапановамі па ўдасканаленні іх дзейнасці. Акцэнт быў зроблены на якасці аказання сацыяльных паслуг насельніцтву, умовах працы работнікаў ва ўстановах культуры і спорту, эфектыўнасці ажыццяўлення адукацыйнага працэсу і патрыятычнага выхавання, арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі. Падчас сустрэчы з жыхарамі аграгарадка Бабінічы і вёскі Антонаўка Аршанскага раёна парламентарый уважліва выслухала мясцовых жыхароў, якія расказалі аб сваіх праблемах, просьбах і пажаданнях.

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.