Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон аб асновах грамадзянскай супольнасці


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 14 лютага падпісаў законы, накіраваныя на ўрэгуляванне сферы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і грамадзянскай супольнасці, удасканаленне падыходаў да стварэння і дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Законам «Аб асновах грамадзянскай супольнасці» вызначаюцца асаблівыя формы ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў (арганізацый) і суб’ектаў грамадзянскай супольнасці: абранне дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу, збор і выпрацоўка прапаноў на абмеркаванне УНС, удзел у рэалізацыі яго рашэнняў.

Правам на ўзаемадзеянне з дзяржорганамі ў асаблівых формах надзяляюцца суб’екты грамадзянскай супольнасці, зарэгістраваныя ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, якія маюць абласныя і мінскую гарадскую арганізацыйныя структуры, якія валодаюць колькасцю не менш за 100 тыс. паўналетніх грамадзян (для грамадскіх аб’яднанняў) і аб’ядноўваюць у сваім складзе не менш за палову зарэгістраваных у Беларусі прафесійных саюзаў (для прафсаюзаў).

Законам «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў» вызначаны ўніверсальныя асноўныя мэты і задачы палітычных партый, якія павінны быць замацаваны ў іх статутах разам з іншымі, спецыфічнымі для кожнай партыі.

Прадугледжваецца змяненне ўмоў стварэння і дзейнасці палітычных партый: павялічваецца мінімальны парог колькасці заснавальнікаў (членаў) з 1 тыс. да 5 тыс. чалавек, устанаўліваецца абавязковая наяўнасць арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях і Мінску, а таксама не менш чым у адной трэці раёнаў кожнай з абласцей і не менш чым у адной трэці раёнаў Мінска.

У адпаведнасці з законам Міністэрства юстыцыі на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення яго ў сілу павінна перарэгістраваць палітычныя партыі. Дзейнасць партый, якія не прайшлі перарэгістрацыю і не прынялі рашэнне аб ліквідацыі, будзе спыненая па рашэнні Вярхоўнага Суда.

Законам таксама павышаюцца патрабаванні да рэспубліканскіх і міжнародных грамадскіх аб’яднанняў, дэталізуюцца іх правы і абавязкі. Рэспубліканскія аб’яднанні павінны мець арганізацыйныя структуры ва ўсіх абласцях Беларусі і Мінску, міжнародныя — не толькі за мяжой, але і ў нашай краіне.

Аб’яднанням, зарэгістраваным да ўступлення ў сілу закона, на працягу аднаго года неабходна прывесці свае ўстаноўчыя дакументы ў адпаведнасць з яго патрабаваннямі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.