Вы тут

На Віцебшчыне ўзнагародзілі ветэранаў


Віцебшчыну па праву называюць перлінай рэспублікі: 2 800 азёр і больш за паўсотні рэк прыцягваюць турыстаў; тут пражывае звыш мільёна працавітых і таленавітых людзей; моцную эканамічную аснову рэгіёна фарміруюць звыш 1 400 прамысловых прадпрыемстваў, якія экспартуюць сваю прадукцыю практычна ў 100 краін свету. На тэрыторыі Віцебшчыны працуе найбуйнейшы ў СНД Аршанскі льнокамбінат, фарміруюць пазітыўны імідж дзяржавы ААТ «Нафтан», ААТ «БелВітуніфарм» і іншыя флагманы нафтахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці, машынабудавання.


Сёлетні год для паўночнага рэгіёна — юбілейны, пад знакам 85-годдзя будуць праходзіць шматлікія святочныя мерапрыемствы і акцыі. За дасягненнямі любой вобласці стаіць галоўная каштоўнасць дзяржавы — людзі, якія сваёй шматгадовай і добрасумленнай працай пішуць слаўны летапіс Прыдзвіння, закладваюць трывалы падмурак для будучых пакаленняў.

У гонар 85-годдзя рэгіёна кіраўніцтва Віцебскай вобласці ўзнагародзіла заслужаных работнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Віцебшчыны. Сярод іх — былыя старшыні райвыканкамаў, ветэраны аблвыканкама, былыя кіраўнікі арганізацый, пад кіраўніцтвам якіх заводы і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы выйшлі на высокі перадавы ўзровень. Словы падзякі за старанную працу і дасягненні атрымалі ў свой адрас кіраўнікі раёнаў, дырэктары ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, кіраўнікі аграпрамысловых флагманаў — спецыялісты, якія пішуць новую гісторыю вобласці.

«Сёння мы кажам дзякуй нашым ветэранам, якія ўклалі сваю душу і здароўе ў развіццё нашай вобласці. Не менш важна, што сувязь пакаленняў працягваецца ў справах сучаснікаў, людзей рознага ўзросту і прафесій, якіх аб’ядноўвае любоў да свайго роднага краю і беззапаветнае служэнне людзям. Усё, чым ганарыцца наш рэгіён, сфарміравана вамі. Хочацца пажадаць вам і нашай Віцебшчыне росквіту, новых цікавых праектаў і імёнаў. Упэўнены, што разам мы зможам зрабіць яе яшчэ прыгажэйшай», — адзначыў у прывітальным слове старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

З пажаданнямі поспеху і росквіту, словамі падзякі за ўклад у развіццё рэгіёна і дзяржавы да кіраўніцтва вобласці і лепшых работнікаў сфер аховы здароўя, прамысловасці, лясной гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама мясцовых органаў самакіравання звярнуліся старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Ермаловіч, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Валерый Бельскі, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў. Яны ўручылі заслужаным работнікам ганаровыя граматы і падзякі, якія сталі яшчэ адным прызнаннем іх прафесійнага майстэрства і працоўных заслуг.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?