Вы тут

У КДК Гродзенскай вобласці звярнулі ўвагу на важнасць работы з насельніцтвам


Падчас калегіі агучаны вынікі кантролю выканання заканадаўства мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і арганізацыямі рэгіёна пры разглядзе зваротаў грамадзян.


Усяго за мінулы год у Камітэт дзяржакантролю Гродзенскай вобласці паступіла 509 зваротаў, як пісьмовых, так і вусных. Праведзена больш за 70 тэматычных тэлефонных ліній, у тым ліку выязных. Як паведаміў начальнік упраўлення экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян КДК Гродзенскай вобласці Анатоль Кебец, часцей усяго звярталіся жыхары Гродзенскага раёна, а вось з Зельвенскага раёна зваротаў паступіла менш усяго. У асноўным людзей непакоіць стан камунальна-бытавой сферы. Па-ранейшаму застаюцца актуальнымі праблемы добраўпарадкавання двароў і вуліц, рамонту жылога фонду, аплаты жыллёва-камунальных паслуг. Шмат нараканняў на дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый. Больш усяго скаргаў, як і ў папярэднія гады, звязана з работай сферы гандлю. Тут ключавой праблемай стала рэалізацыя няякасных тавараў. Пры гэтым многія сутыкаюцца з тым, што суб’екты гандлю адмаўляюцца прымаць такія тавары назад ад пакупнікоў. Больш чым паўсотні зваротаў летась тычылася пытанняў працоўнага заканадаўства, у тым ліку парушэнняў наймальнікамі ў сферы выплаты заработнай платы.

Ёсць парушэнні пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Так, у Гродзенскім лясгасе ордэр на нарыхтоўку драўніны быў выдадзены заяўніку толькі праз два месяцы пасля звароту. А некаторыя арганізацыі пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры патрабуюць дакументы і звесткі, якія не прадугледжаны заканадаўствам.

Адным з самых распаўсюджаных і шматлікіх парушэнняў з’яўляецца размяшчэнне на інфармацыйных стэндах і сайтах арганізацый неактуальнай і састарэлай інфармацыі. Зафіксаваны факты, калі службовыя асобы папросту скарачаюць гадзіны прыёму грамадзян. Яшчэ ў Дзяржкантролі звяртаюць увагу на неабходнасць стварэння безбар’ернага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Не ва ўсіх дзяржаўных установах такія патрабаванні выконваюцца.

Як падкрэсліў старшыня КДК Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, менавіта работа з насельніцтвам фарміруе адносіны грамадства да розных дзяржаўных структур і ўстаноў. Таму яна не павінна разглядацца як другарадная. Важна ўмець слухаць людзей. Дзякуючы зваротам бачны праблемы ў розных сферах дзейнасці. Уменне граматна і дакладна наладжваць работу спрыяе стабільнасці як асобнай арганізацыі, так і грамадства ў цэлым, рэзюміраваў кіраўнік КДК Гродзенскай вобласці.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».