Вы тут

Натхняцца Міншчынай


У зале пасяджэнняў Мінаблвыканкама адбыўся справаздачны сход Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства пачалося з абвяшчэння вынікаў творчага конкурсу на найлепшы мастацкі твор, прымеркаваны да 85-годдзя Мінскай вобласці, арганізатарамі якога сталі Мінаблвыканкам, Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі і рэдакцыя газеты «Мінская праўда». Дыпломы і каштоўныя прызы пераможцам уручыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч.


Падчас узнагароджвання.

— За час правядзення конкурсу арганізатарамі былі атрыманы літаратурныя і музычныя творы ад больш чым ста аўтараў на беларускай і рускай мовах практычна з усіх куткоў Міншчыны. Творцы розных узростаў, прафесій і сацыяльных груп (школьнікі, працоўныя, службоўцы, пенсіянеры) дасылалі свае вершы, апавяданні, эсэ, нарысы і песні. Актыўны ўдзел прынялі прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і аматарскіх літаратурных аб’яднанняў. Розныя па тэматыцы і стылі напісання творы аб’ядноўвае непадробнае пачуццё любові да сваёй Радзімы. Прафесійнае журы выбрала пераможцаў, зыходзячы з адпаведнасці патрабаванням жанру, актуальнасці тэмы, мастацкага ўзроўню. На маю думку, усе творы заслугоўваюць адзнаку «10», бо былі створаны з душой. Дзякуй вам і віншую! — адзначыў Іван Станіслававіч.

Пераможцамі сталі: Клаўдзія Петрушэнка, а. г. Лошніца Барысаўскага раёна — 1 месца; Тамара Кашчэва, г. Фаніпаль — 2 месца; Генадзь Аўласенка, г. Чэрвень — 3 месца.

З дакладам аб выніках работы за 2022 год выступіў Леанід Крыванос, старшыня Мінскага абласнога аддзялення СПБ.

— У мінулым годзе членамі аддзялення выдадзена больш за 60 кніг агульным тыражом каля 37 тысяч асобнікаў. Шмат з іх прысвечана Году гістарычнай памяці. Традыцыйна ў выдавецкім трэндзе нашы дзіцячыя пісьменнікі — Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Генадзь Аўласенка, Ірына Карнаухава. Таксама за 2022 год члены аддзялення правялі больш чым 400 творчых сустрэч з чытачамі і аматарамі літаратуры. У прыватнасці, бралі ўдзел у мерапрыемствах да юбілеяў класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Максіма Танка. Пашыраліся міжнародныя сувязі. У жніўні паэтэса Ірына Карнаухава падчас паездкі ў расійскі Іркуцк наладзіла стасункі з рэгіянальным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Расіі, у верасні офіс Мінскага абласнога аддзялення наведаў з творчым візітам расійскі паэт з Курска Міхаіл Разаеў. Паэтэса Святлана Быкава прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі мастацтваў «Стэпавая ліра — 2022», які традыцыйна праходзіць у Краснадарскім краі Расіі. Летась Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі таксама наладзіла і пашырыла двухбаковае супрацоўніцтва з Мінаблвыканкамам. Так, у рамках гэтага супрацоўніцтва 23 ліпеня на Кургане Славы адбылася выстаўка кніг і аўтограф-сесія членаў аддзялення. Таксама пісьменнікі бралі ўдзел у абласных Дажынках і іншых мерапрыемствах, арганізаваных мясцовымі ўладамі.

На мерапрыемстве прысутнічалі, выступалі, выказвалі свае меркаванні і пажаданні па рабоце Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі запрошаныя госці: Вольга Топдэмір — першы намеснік начальніка Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення і па справах моладзі Мінаблвыканкама, Аляксей Чарота — намеснік старшыні СПБ і галоўны рэдактар штотыднёвіка «ЛіМ», Наталля Вашчыла — дырэктар Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.

З дакладамі на розныя тэмы выступілі пісьменнікі абласнога аддзялення: Славамір Даргель — «Ад Года гістарычнай памяці — да Года міру і стварэння», Рыгор Саланец — «Удзел пісьменнікаў вобласці ў патрыятычным выхаванні моладзі. Урокі мужнасці», Генадзь Аўласенка — «Літаратура для дзяцей у творчасці пісьменнікаў вобласці», Уладзімір Цанунін — «Аб музычнасці паэтычнага слова».

Паэт Рагнед Малахоўскі, галоўны спецыяліст аддзялення, у сваім дакладзе «Погляд на супрацоўніцтва з аматарскімі літаратурнымі аб’яднаннямі» адзначыў:

— Работа з разнастайнымі творчымі суполкамі — неад’емная частка жыцця літаратараў аддзялення. Літаб’яднанні спрыяюць абмену вопытам паміж удзельнікамі, публікацыям іх твораў, натхняюць на сур’ёзную працу ў літаратуры. Мы не павінны вучыць пісаць таленавітыя творы, але можам ствараць асяроддзе, у якім пачынаючы пісьменнік гартуе сваё натхненне, сам вучыцца працаваць над уласнымі думкамі і вобразамі, узаемадзеянню з калегамі, вучыцца з разуменнем і павагай ставіцца да не заўсёды аб’ектыўнай і справядлівай крытыкі. Згодна з апошнімі данымі, у Мінскай вобласці 20 літаб’яднанняў. Улічваючы, што ва ўсёй Беларусі іх каля 70, мы маем значную вагу і вялікі творчы патэнцыял. Для павышэння якасці літаратуры, пошуку новых арыгінальных аўтараў і ў будучыні амалоджвання Саюза пісьменнікаў Беларусі лічу неабходным актывізаваць і наладзіць цеснае супрацоўніцтва з літаб’яднаннямі. Паколькі яны дзейнічаюць у асноўным пры цэнтрах творчасці і бібліятэках, патрэбна больш дзяліцца інфармацыяй аб нашым жыцці і дзейнасці, конкурсах, выданні калектыўных зборнікаў. Таксама варта спрабаваць далучаць літаб’яднанні да ўдзелу ў літаратурным працэсе не толькі раённага, але і абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў. І, зразумела, самім быць у пошуку маладых талентаў. 

Завяршылася мерапрыемства ўзнагароджаннем дыпломамі і граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі і Мінскага абласнога аддзялення.

Людміла ГАТАВІЦКАЯ

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.